Біяметрычныя пашпарты з’явяцца ў Беларусі ўжо ў наступным годзе

sb.by

Міністэрства ўнутраных спраў 1 студзеня 2020 года распачне пачне выдаваць грамадзянам Беларусі ID-карты, а таксама біяметрычныя пашпарты для выезду за мяжу. Пра гэта заявіў у эфіры тэлеканалу СТВ кіраўнік дэпартаменту па грамадзянстве і міграцыі МУС Аляксей Бягун, піша Белсат.

– Біяметрычныя пашпарты будуць таксама папяровыя. Гэта значыць, яны падобныя, у прынцыпе, на нацыянальны пашпарт грамадзяніна Рэспублікі Беларусь, які мы афармляем цяпер. Яны будуць проста мець электронны носьбіт інфармацыі. Ёсць ужо рашэнне кіраўніка краіны ў гэтай справе, – сказаў Бягун.

Кіраўнік дэпартаменту па грамадзянстве і міграцыі МУС таксама распавёў, у чым перавага біяметрычнага пашпарта.

– Па-першае, біяметрычны пашпарт прызначаны выключна для выезду за мяжу. Ён мае 30 старонак, прызначаных для візаў і адзнак аб перасячэнні мяжы. Акрамя таго, мяркуецца і плануецца, што грамадзянін Рэспублікі Беларусь можа адначасова мець два біяметрычных дакументы для перасячэння мяжы – для таго, каб палегчыць яго мабільнасць. Акрамя таго, біяметрычны пашпарт мае так званы электронны чып, дзе будуць утрымлівацца ўсе яго персанальныя дадзеныя, – дадаў Аляксей Бягун.

Фактычна, уладальнік біяметрычнага пашпарта выклікае менш недаверу ў прадстаўнікоў праваахоўных органаў, а таксама ў кампетэнтных органаў замежных дзяржаў, якія адказваюць за перасячэнне мяжы або за выдачу віз.

Акрамя таго, ён мае значна больш ступеняў абароны ад падробкі.

Раім пачытаць

Каментары

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: