У Гродне на машыну зваліўся будаўнічы плот. Уладальнік звярнуўся ў пракуратуру

Некалькі дзён у Гродне дзьмуў моцны вецер. У горадзе падалі дрэвы і агароджы. У рэдакцыю Hrodna.life 12 сакавіка звярнуўся чытач Ігар: яго машына пацярпела падчас непагадзі. Ён ужо напісаў заяву ў пракуратуру.

8 сакавіка машына Ігара была прыпаркаваная на вуліцы Горкага каля дома № 73а, дзе зараз ідзе рамонт фасада. Вярнуўшыся да машыны, мужчына ўбачыў, што будаўнічая агароджа ўпала на капот.

«Я ўбачыў шматлікія пашкоджанні, — распавядае Ігар. — Патэлефанаваў у міліцыю і МНС. Супрацоўнікі агледзелі аўтамабіль і зафіксавалі факт у дакументах».

Парушэнне тэхнікі бяспекі

Праглядаючы відэазапіс рэгістратара, усталяванага ў аўтамабілі, мужчына прыйшоў да высновы, што да ўстаноўкі агароджы работнікі будаўнічай арганізацыі РСУ-6 трэсту «Гроднагарбуд» паставіліся нядбала.

«Гэта агароджа належным чынам не была замацавана. Пры найменшым парыве ветру яна пачынала хістацца, элементы мацавання былі зафіксаваныя ненадзейна. Як бачна на відэа, міма праходзяць грамадзяне і, бачачы ненадзейна ўсталяваную агароджу, адбягаюць убок, а некаторыя з іх падымалі элементы агароджы, якія адвальваліся, і спрабавалі прымацаваць на месца».

Маглі пацярпець людзі

Мужчына лічыць, што падчас здарэння сіла ветру была нязначнай. 12 сакавіка Ігар звярнуўся ў пракуратару: ён хоча, каб па факце правялі праверку і высветлілі, ці былі пры ўсталёўцы агароджы парушаныя нормы.

Ігар кажа, што датэлефанавацца да кіраўнікоў будаўнічай арганізацыі не змог. Толькі 12 сакавіка ён выйшаў на юрыста.

«Я хачу, каб мне пакрылі шкоду, гэта па іх віне пашкоджаны мой аўтамабіль. Добра, што ў той вечар не пацярпелі людзі».


Патрэбна экспертыза

Юрыст-консультант РСУ-6 трэсту «Гроднагарбуд» Фёдар Міхайлавіч (прозвішча назваць адмовіўся) распавёў Hrodna.life, што будаўнічая арганізацыя гатовая выслухаць грамадзяніна і пры наяўнасці ўсіх экспертыз выплаціць кампенсацыю.

«Мы будзем разбірацца па чыёй віне ўпала агароджа. Мы не адмаўляемся, але можа агароджу нехта штурхнуў? Відэа нам не паказвалі. Хай грамадзянін праводзіць экспертызу і ў выпадку чаго паводле афіцыйных дакументаў мы выплацім кампенсацыю. Але не так, як ён кажа: „на вока“ ўмоўных 500 долараў».

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024