Каньяк за 420 рублёў і пяць пар абутку: што скралі да 8 сакавіка

Перад доўгімі выхаднымі два гараджаніны 1979 і 1984 гадоў нараджэння (адзін судзімы, другі праблем з законам не меў) здзейснілі буйныя крадзяжы з крамаў Гродна. Іх хутка знайшлі і пачалі крымінальную справу, паведамляе uvd.grodno.by.

Усё пачалося ў гіпермаркеце «Еўраопт» на вуліцы Ціміразева. Там грамадзяне каля пятай гадзіны вечара выкралі бутэльку каньяку. Мужчыны з прылаўка з элітнымі напоямі забралі каньяк коштам 420 рублёў. Яны змаглі збіць антыкрадзежны чып, што не дазволіла супрацоўнікам крамы аператыўна выявіць прапажу тавару.

Літаральна праз гадзіну яны перамясціліся ў абутковую краму ва ўнівермагу. Там грамадзяне за паўтары гадзіны змаглі вынесці пяць пар абутку на агульную суму 355 рублёў.

Усе супрацьпраўныя дзеянні мужчын знялі камеры відэаназірання, міліцыя аператыўна выявіла асобы зламыснікаў, у дачыненні да іх распачата крымінальная справа па артыкуле 205 «Крадзеж», частка выкрадзенага тавару канфіскавана.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024