Навіны

8 сакавіка ў Лідзе: хуліган абстраляў машыну і тры аўтобусы

Вокны аўтамабіля і трох гарадскіх аўтобусаў пашкодзіў 20-гадовы лідчанін. Ён страляў з кватэры на першым паверсе, паведамілі ў прэс-службе абласной міліцыі.

У выніку абстрэлу ў аўтобусах пашкоджана 6 вокнаў, а таксама акно ў аўтамабілі, дзе на заднім сядзенні знаходзілася дзіця: стрэл прыйшоўся ў пярэднюю бакавую шыбу.

Першым пацярпеў уладальнік легкавога аўтамабіля, — ён звярнуўся ў міліцыю з заявай аб тым, што ў яго машыну трапіў камень, пашкодзіўшы шкло. Праз некаторы час у міліцыю пачалі паступаць паведамленні пра іншыя падобныя выпадкі: кіроўцы гарадскіх аўтобусаў выяўлялі характэрныя пашкоджанні на шкле.

Супрацоўнікі міліцыі, якія прыбылі на месца здарэння, высветлілі, што пашкоджанні наносілі не камяні, а стралок. Ён быў п’яны.

У дачыненні да лідчаніна ўзбуджана крымінальная справа па артыкуле 339 КК «Хуліганства».

Падзяліцца
Меткі: здарэнні

Апошнія запісы

«Вольнае валоданне літоўскай, англійскай, польскай, нямецкай». ТОП-5 самых аплочваемых вакансій Гродзенскай вобласці

У пяцёрцы самых прыбытковых вакансій – дырэктар, кіраўнікі зменаў і аддзелаў, а таксама маркетолаг. Hrodna.life…

7 мая 2024

На «Гродна Азот» забароняць карыстацца смартфонамі і выходзіць у інтэрнэт

На «Гродна Азот» і прадпрыемствах, у якіх ён выступае заснавальнікам, супрацоўнікам забароняць карыстацца смартфонамі і…

6 мая 2024

Вайскоўцы кампенсавалі шкоду пацярпеламу гродзенцу — а цяпер забіраюць грошы ў вінаватых

Двух адказчыкаў прызналі вінаватымі ў нядбалым стаўленні да службы, якое прывяло да цяжкіх цялесных пашкоджанняў…

6 мая 2024

У Гродне за падпіскі ў Telegram асудзілі непаўналетнюю

Навучэнка з Гродна была падпісаная на "NЕХТА" і "TUT.BY" у Telegram. Іх на яе iPhone…

6 мая 2024

Ад 5000 да 37 000 еўра: у гістарычным цэнтры Гродна прадаюць памяшканні пад бізнес

Тры памяшканні ў будынках са статусам гісторыка-культурнай каштоўнасці ў самым цэнтры Гродна і яшчэ адно…

6 мая 2024

Памятаеце вінны бар «Чырвоным па белым»? Ягоная ўладальніца адкрыла італьянскую кавярню ў Скідалі - і вось як ідуць справы

Мінчанка Вера Таратухіна тры гады кіравала папулярным у Гродне вінным барам "Чырвоным па белым" (пазней…

6 мая 2024