У Беларусі стартаваў конкурс бармэнаў Lidskae Beer Master 2019. Можна выйграць за 5 000 рублёў

У Беларусі стартуе пяты конкурс прафесійных бармэнаў Lidskae Beer Master, паведамілі арганізатары — кампанія «Лідскае піва» пры падтрымцы школы бартэндынга Splash & Dash.

Мэтай конкурсу з’яўляецца папулярызацыя культуры піцця. У бягучым годзе акцэнт зроблены на творчых здольнасцях барменаў і арыгінальнасці падачы кактэйляў. У складзе кожнага з іх будзе піва «Лідскае Premium». Гатунак для конкурсу быў падабраны невыпадкова: у гэтым годзе спаўняецца 10 гадоў з моманту з’яўлення гэтага піва на беларускім рынку. Дадзены гатунак стаў першым арыгінальным прадуктам, створаным сумеснымі намаганнямі лідскіх півавараў і спецыялістаў фінскага канцэрна Olvi, які стаў стратэгічным інвестарам «Лідскага піва» ў канцы 2008 года.

— Пяты год запар мы праводзім конкурс сярод прафесійных бармэнаў Беларусі. Узровень іх майстэрства пастаянна расце. Тэндэнцыя такая, што бармэн — гэта не проста супрацоўнік установы, які стаіць за барнай стойкай, а харызматычны і крэатыўны чалавек, які ператварае працэс падрыхтоўкі напояў у шоў, — адзначыў галоўны півавар ААТ «Лідскае піва» Алег Малахаў. — Цяпер мы плануем надаць асаблівую ўвагу персоне бармэна, яго здольнасцях да крэатыўнай падачы свайго кактэйлю.

Заяўкі на ўдзел у конкурсе прымаюцца па 25 сакавіка. У адборачным туры конкурсу журы будзе прымаць і ацэньваць рэцэпты аўтарскіх кактэйляў на аснове піва «Лідскае Premium».

Паўфіналістаў чакае вебінар па асновах сэлфбрэндынга і сторытэлінга, пасля чаго атрыманыя парады трэба будзе прымяніць у справе: расказаць аб сваім напоі і падрыхтаваць прэзентацыю.

У фінал пройдуць 15 бармэнаў. Пры выбары фіналістаў журы ацэніць інтэграцыю брэнда, крэатыўны складнік выканання задання, фармат рэалізацыі і прэзентацыю рашэння. Прадстаўляць кактэйлі ў фінале ўдзельнікі будуць экспертам барнай індустрыі, медыйным асобам, кіраўніцтву «Лідскае піва». Журы ацэніць смак кактэйлю, яго назву і арыгінальнасць падачы.

Да першага юбілею конкурсу прызавы фонд павялічаны: цяпер прыз за 1 месца складзе 5 000 рублёў, 2 месца — 3 000 рублёў, 3 месца — 2 000 рублёў.

Рэспубліканскі прафесійны конкурс бармэнаў Lidskae Beer Master праводзіцца кампаніяй «Лідскае піва» з 2015 года. Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца беларускія бармэны ва ўзросце ад 19 гадоў і з вопытам работы ад 6 месяцаў.

Падзяліцца
Меткі: культура

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024