На Гродзенскай ЦЭЦ-2 адбылося кароткае замыканне

Паведамленне пра задымленне ў памяшканні кабельнага тунэля электрацэха філіяла «Гродзенская ЦЭЦ-2» РУП «Гроднаэнерга» па Скідзельскай шашы паступіла выратавальнікам сёння каля 10.00 раніцы, піша Гродзенская праўда.

— У памяшканні турбіннага цэха на першым паверсе назіралася задымленне. Ратавальнікі правялі абследаванне кабельных тунэляў, — паведамілі ў Гродзенскім абласным упраўленні МНС. — Высветлілася, што ў адным з памяшканняў адбылося кароткае замыканне на электраабсталяванні у шафе пераўтваральніка частаты электрарухавіка дымасоса энергетычнага катла без наступнага гарэння.

Супрацоўнікі МНС сумесна з добраахвотна-пажарнай дружынай аб’екта ліквідавалі наступствы кароткага замыкання пры дапамозе вуглякіслотных вогнетушыцеляў. Рэжым працы прадпрыемства не парушаны. Прычына кароткага замыкання высвятляецца.

Узгаранне адбылося ў шафе пераўтваральніка частоты электрарухавіка дымососа, які сілкаваў адзін кацёл.

— Заўважылі моцнае задымленне. Пакуль прычына узгарання невядомая. Са строю выйшла толькі шафа, нічога больш не пацярпела. Станцыя працуе ў штатным рэжыме, насельніцтва стабільна атрымлівае электраэнергію. Пагрозы прадпрыемству і яго супрацоўнікам няма, — распавёў Мікалай Кайко, галоўны інжынэр ЦЭЦ-2.

Задымленне адбылося ў турбінным цэху на першым паверсе ў памяшканні 7-й секцыі камплектнага размеркавальнага прылады 6кВ (КРУ).

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024