Навіны

У Каробчыцах пад Гродна ствараюць «піўныя сады». Што гэта такое?

Гродзенец Кірыл Мішын убачыў у Мюнхене «піўныя сады» і захацеў перанесці гэтую нямецкую традыцыю ў Беларусь. Убачыць, што ў яго атрымалася, можна будзе 9−10 сакавіка на святкаванні «Масленіцы» у АТК «Гарадзенскі маёнтак «Каробчыцы». У гэтыя дні ўваход на тэрыторыю комплексу будзе бясплатны.

У Мюнхене ў добрае надвор’е, на вуліцы, у цені дрэў на доўгіх драўляных сталах і лавах, людзі адпачываюць і п’юць разліўныя напоі. Там гэта ўжо стала цэлым культам. Людзі прыходзяць у такія «сады» сем’ямі, праводзяць свой абедзенны перапынак, прызначаюць бізнес сустрэчы.

Піўны сад у Ангельскім парку ў Мюнхене. Фота: Fritz Geller-Grimm, commons.wikimedia.org, CC BY-SA 2.5
«Калі я быў у Мюнхене ў адным з такіх нетурыстычных піўных садоў, то быў уражаны тым, колькі там пенсіянераў, сем’яў з дзецьмі. Ніхто не сядзіць у тэлефонах, людзі размаўляюць адзін з адным», — распавядае Кірыл Мішын пра тое, як яму прыйшла ідэя адаптаваць нямецкую традыцыю пад беларускія ўмовы.
Піўны сад піўной «Хофбройкелер» у Мюнхене

Не было маёнткаў без бровару

Такое месца, як «Каробчыцы», падыходзіць і з пункту гледжання беларускай гісторыі, упэўнены Кірыл.

«У такіх маёнткі шляхцічы заўсёды трымалі свае бровары. Аж да XVIII стагоддзя піва было адным з асноўных напояў нашых продкаў», — кажа Кірыл. І шкадуе, што сёння Гродна — адзіны абласны цэнтр Беларусі, дзе няма свайго піваварства.

Гродзенскія «сады» пачнуцца з невялікага магазіна з дэгустацыйнай залай і невялікай музейнай экспазіцыяй. Знаходзіцца крама будзе ў каробчыцкім дэндрапарку. «Мы ствараем дэндрапарк у памяць аб некалі зялёным Гродне, дзе быў нават свой батанічны сад», — кажа Кірыл.

Лекцыі пра піва, калекцыі атрыбутыкі і свой хэштэг

У краме на кранах плануецца ставіць прадукцыю толькі топавых беларускіх півавараў, стварыўшы магазін лакальнага крафту. Пробнае тэставае адкрыццё адбудзецца 9−10 сакавіка на святкаванні Масленіцы. Акрамя гэтага, спецыялісты будуць чытаць лекцыі аб класіфікацыі піва, аб піўной этыкетцы і г. д., а калекцыянеры прадставяць свае зборы піўной атрыбутыкі.

Назва крамы — «Бровар ля Губерта» — адносіць да заступніка паляўнічых святога Губерта, які аднойчы на ​​паляванні убачыў аленя з крыжам на лбе. Гэты алень адлюстраваны на гербе Гродна. Статую самога Губерта наведвальнікі могуць убачыць побач з крамкай. Кірыл запрашае фатаграфавацца з ёй і публікаваць фота з хэштэгам #броварлягуберта. «Аўтараў самых удалых здымкаў узнагародзім памятнымі падарункамі», — абяцае ён.

Падзяліцца
Меткі: адпачынак

Апошнія запісы

Загадчыцу інтэрната ў Гродне аштрафавалі за нямытыя пліты

Загадчыца аднаго з інтэрнатаў у Гродне не ўсачыла за тым, каб паддоны электраплітаў на кухні…

7 мая 2024

Колькасць пасажыраў зменшылася на 99%, страты больш за 8,5 млн. Што зараз з гродзенскім аэрапортам у Абухаве?

За чатыры гады колькасць пасажыраў гродзенскага аэрапорта знізілася за 99% – з 10 000 да…

7 мая 2024

Магічны відэарэгістратар. Збітаму ДАІшнікамі рабочаму не паверыў мясцовы суд — але ў яго ёсць шанец іх пакараць

Рабочага Белспажыўтаварыства збілі двое ДАІшнікаў - у іх аўтамабілі і кабінеце РАУС. Пра гэта ён…

7 мая 2024

«Вольнае валоданне літоўскай, англійскай, польскай, нямецкай». ТОП-5 самых аплочваемых вакансій Гродзенскай вобласці

У пяцёрцы самых прыбытковых вакансій – дырэктар, кіраўнікі зменаў і аддзелаў, а таксама маркетолаг. Hrodna.life…

7 мая 2024

На «Гродна Азот» забароняць карыстацца смартфонамі і выходзіць у інтэрнэт

На «Гродна Азот» і прадпрыемствах, у якіх ён выступае заснавальнікам, супрацоўнікам забароняць карыстацца смартфонамі і…

6 мая 2024

Вайскоўцы кампенсавалі шкоду пацярпеламу гродзенцу — а цяпер забіраюць грошы ў вінаватых

Двух адказчыкаў прызналі вінаватымі ў нядбалым стаўленні да службы, якое прывяло да цяжкіх цялесных пашкоджанняў…

6 мая 2024