Міліцыя выратавала гродзенца ад суіцыду

Каля паловы на трэцюю ночы ў міліцыю паступіла паведамленне, што з акна пятага паверха дома па вуліцы Крамко, 19 дзяўчына хоча выскачыць з акна. На месца выбылі супрацоўнікі Дэпартамента аховы, следча-аператыўная група, МНС, хуткая медыцынская дапамога. На месцы было ўстаноўлена, што звесіўшы ногі з акна вонкі, на падаконніку 5 паверха сядзіць хлопец.

Напярэдадні 21-гадовы малады чалавек ужываў піва, увечары ў яго з маці адбыўся канфлікт, пасля якога ён сказаў, што выскачыць у акно. Улічваючы, што раней сын неаднаразова выказваў такія пагрозы, маці не ўспрыняла іх сур’ёзна.

Супрацоўнікі міліцыі, МНС і СМП знялі хлопца з падваконніка. Ён накіраваны ў УАЗ ГОКЦ «Псіхіятрыя-наркалогія» для абследавання. Вядома, што малады чалавек з’яўляецца інвалідам, раней праходзіў лячэнне ў лячэбна-працоўным прафілакторыі ў сувязі з ужываннем наркатычных сродкаў, паведамляе міліцыя.

Па дадзеным факце Кастрычніцкім РАУС будзе праведзена праверка.

Падзяліцца

Апошнія запісы

«Высокая небяспека для грамадства». У Іўі за падпіскі аштрафавалі пастыра

За распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў у Іўі судзілі пастыра. Верагодна, гаворка ідзе пра Юрыя Гардзея, пастыра…

18 мая 2024

Натарыус адмовіўся рабіць даверанасць для гродзенца са спісу «тэрарыстаў». Той паскардзіўся ў суд

Беларуса асудзілі паводле некалькіх артыкулаў - у тым ліку за тэракт. Ён адбывае пакаранне ў…

17 мая 2024

У актывісткі страйкама з Гродна на радзіме арыштавалі маёмасць

На актывістку страйкаму "Гроднапрамбуд" Юлію Сліўко завялі новую крымінальную справу. У Беларусі ў яе арыштавалі…

17 мая 2024

Дзяўчынку, якая выпала з атракцыёна ў Лідзе, перавялі з рэанімацыі ў траўматалогію. Што з ёй зараз?

Адзінаццацігадовая дзяўчынка, якая ўпала з вышыні з атракцыёна ў Лідзе, аднаўляецца. Яе перавялі з рэанімацыі…

17 мая 2024

Ва ўдзельнікаў святкавання Дня Волі за мяжой абяцаюць забраць маёмасць у Беларусі

Удзельнікаў акцый на Дзень Волі 25 сакавіка 2024 года ў розных гарадах замежжа беларускія сілавікі…

17 мая 2024

Новы будынак у цэнтры Гродна — пад Новым замкам — адбудуюць паводле гістарычнага выгляду

Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Заводскай, 13.…

17 мая 2024