Навіны

Гродзенец біў сабаку і пакінуў на марозе — завялі крымінальную справу

Гродзенская міліцыя ўстанавіла асобу грамадзяніна, які зламаў лапу сабаку і пакінуў яuj паміраць у поле на марозе. Узбуджана крымінальная справа. Малады чалавек распавёў, што біў жывёлу з-за жыццёвых цяжкасцяў, піша міліцыя.

За жорсткае абыходжанне з жывёлай 24-гадовы гродзенец будзе прыцягнуты да адказнасці.

У канцы студзеня жыхары абласнога цэнтра абмяркоўвалі выпадак, які адбыўся ў мікрараёне Альшанка. Тады мясцовы жыхар з балкона сваёй кватэры ўбачыў у поле шчанюка. Сабака ўмерзлі ў лёд і практычна загінула. Аб сваёй знаходцы неабыякавы мужчына паведаміў зааабаронцам. У ветэрынарнай клініцы ў сабакі дыягнаставалі пералом сцегнавой косткі са зрушэннем.

Асоба гаспадара шчанюка ўстанавілі. Малады чалавек, 1994 года нараджэння, зламаў гадаванцу лапу, нанёсшы ўдар нагой. Тое, што сабаку біў, ён не адмаўляў. Свае паводзіны тлумачыў жыццёвымі цяжкасцямі. Пасля таго, што здарылася мужчына з’ехаў з кватэры, якую здымаў на Альшанцы.

Кастрычніцкім РАУС па гэтым факце праведзена праверка. Матэрыял быў перададзены ў Следчы камітэт для дачы прававой ацэнкі. У апошні зімовы дзень у дачыненні да гаспадара сабакі ўзбуджана крымінальная справа па ч.1 арт.339 / 1 КК РБ «Жорсткае абыходжанне з жывёлай». Санкцыя гэтага артыкула прадугледжвае грамадскія работы, штраф, папраўчыя работы на тэрмін да аднаго года або арышт.

Падзяліцца

Апошнія запісы

«Высокая небяспека для грамадства». У Іўі за падпіскі аштрафавалі пастыра

За распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў у Іўі судзілі пастыра. Верагодна, гаворка ідзе пра Юрыя Гардзея, пастыра…

18 мая 2024

Натарыус адмовіўся рабіць даверанасць для гродзенца са спісу «тэрарыстаў». Той паскардзіўся ў суд

Беларуса асудзілі паводле некалькіх артыкулаў - у тым ліку за тэракт. Ён адбывае пакаранне ў…

17 мая 2024

У актывісткі страйкама з Гродна на радзіме арыштавалі маёмасць

На актывістку страйкаму "Гроднапрамбуд" Юлію Сліўко завялі новую крымінальную справу. У Беларусі ў яе арыштавалі…

17 мая 2024

Дзяўчынку, якая выпала з атракцыёна ў Лідзе, перавялі з рэанімацыі ў траўматалогію. Што з ёй зараз?

Адзінаццацігадовая дзяўчынка, якая ўпала з вышыні з атракцыёна ў Лідзе, аднаўляецца. Яе перавялі з рэанімацыі…

17 мая 2024

Ва ўдзельнікаў святкавання Дня Волі за мяжой абяцаюць забраць маёмасць у Беларусі

Удзельнікаў акцый на Дзень Волі 25 сакавіка 2024 года ў розных гарадах замежжа беларускія сілавікі…

17 мая 2024

Новы будынак у цэнтры Гродна — пад Новым замкам — адбудуюць паводле гістарычнага выгляду

Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Заводскай, 13.…

17 мая 2024