«Бруснічкі» больш няма — апошні магазін у Гродне перайменавалі ў «Еўраопт»

На днях дыскаўнтэр «Бруснічка» на вуліцы Савецкіх Пагранічнікаў, 118 памяняў шыльду і атрымаў ранейшую назву «Еўраопт». Такім чынам, пасля 16 месяцаў працы новай сеткі ў Гродне не засталося ніводнай крамы «выключна акцыйных коштаў», піша «Вячэрні Гродна».

Нагадаем, «вяртанне да вытокаў» дыскаунтэраў «Бруснічка» пачалося ў канцы мінулага года. Тады ў «Еўраопт» перайменавалі «Бруснічку» на вуліцы Даватара, 7. Як патлумачылі ў філіяле ТАА «Еўрагандаль» у г. Гродна, гэта было зроблена для таго, каб задаволіць просьбы пакупнікоў, якія прасілі пашырыць асартымент. З тых часоў працэс вяртання «еўраоптаўскіх» шыльдаў распаўсюдзіўся і на астатнія дыскаўнтэры «Бруснічка».

«Бруснічка» на вуліцы Даватара адкрылася 26 верасня 2017 года. Гэта быў першы падобны аб’ект у Гродзенскай вобласці і другі ў краіне па плошчы сярод аналагічных крамаў. Узамен асартыменту, які скараціўся ў параўнанні з «Еўраоптам», прапаноўваўся тавар па «акцыйных» коштах.

Зараз галоўны беларускі рэтэйлер — ТАА «Еўрагандаль» — актыўна запускае па ўсёй краіне новы фармат гандлю. Гандлёвая сетка «Хіт! Экспрэс» будзе рэалізоўваць тавары па нізкіх коштах, але пры гэтым не будзе мець у наяўнасці скорапсавальных прадуктаў накшталт малочных і хлебабулачных вырабаў. Пра тое, ці з’явіцца такі жорсткі дыскаўнтэр ў Гродне, пакуль не паведамляецца.

Падзяліцца
Меткі: бізнес

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024