Руслан Кулевіч прэзентаваў сваю кнігу ў ГрДУ імя Янкі Купалы

Сустрэча з журналістам Hrodna.life і аўтарам кнігі «Горад адзін — успаміны розныя» адбылася 27 лютага ў межах універсітэцкага праекта «Інтэлектуальныя серады». На сустрэчу сабраліся каля 15 студэнтаў гуманітарных дысцыплін — гісторыкі, сацыёлагі, журналісты і два выкладчыкі. «А раскажыце пра катакомбы», — сустракаюць Руслана. Але пра ўсё па парадку.

Дацэнт ГрДУ Аляксандр Горны, які запрасіў Руслана, расказаў, што сам прачытаў кнігу ў цягніку за некалькі гадзін. Параіў прачытаць яе студэнтам, тым больш, што чытаецца яна лёгка і нязмушана. Ён лічыць, што вельмі важна, каб з’яўляліся падобныя кнігі, якія адлюстроўваюць менавіта вусную гісторыю.

Руслан трошкі расказаў пра кожнага героя сваёй кнігі. Падштурхнуў яго займацца зборам успамінаў Казімір Сальвясюк, 1922 года нараджэння, які не дажыў да выдання кнігі.

«Цяпер ніхто з гісторыкаў не збірае інфармацыю пра даваенны спорт. А дзядуля расказаў, як было да вайны, якія габрэйскія, польскі каманды былі, і падштурхнуў мяне».

Аляксандр Горны прапанаваў сваім студэнтам займацца тэмамі, якія гучалі ў гісторыях Руслана — даваенная мода, даваенны спорт. Таксама параіў Руслану падумаць пра стварэнне тэматычных фотаальбомаў.

Руслан расказаў, што захацеў стаць журналістам у войску. Ён служыў у спецназе, дзе вучылі адшукваць інфармацыю любой цаной. «Нас вучылі: я не ведаю слова «не магу», я ведаю слова «трэба».

Сакрэтам поспеху Руслан называе актыўную працу ў сацсетках і піяр сваёй дзейнасці. Студэнты абяцалі падпісацца на яго інстаграм. А таксама прасілі ўзяць з сабой у гарадскія падвалы і выказвалі гатоўнасць паўдзельнічаць у экскурсіях.

«Займайцеся, рабіце, гэта займае шмат часу, але гэта таго вартае», — даў урок маладому пакаленню Руслан напрыканцы. Кафедры ён падарыў кнігу, за якой студэнты прама на сустрэчы занялі чаргу.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024