На выхадных пакажуць «Хронікі Нарніі» па-беларуску

Ужо на гэтых выхадных, 2−3 сакавіка, у кінатэатры «Космас» адбудуцца спецыяльныя паказы фільма «Хронікі Нарніі: Леў, Вядзьмарка і гардэроб» на беларускай мове. Паказы прысвечаныя Дню роднай мовы і ладзяцца ў межах праекта «Беларускія ўікэнды». Пачатак сеанса ў абодва дні - 16:00.

Пераклад і паказы фільмаў праекта здзяйсняе кампанія «Кінаконг» пры падтрымцы Velcom. На гродзенскіх паказах таксама можна будзе набыць кнігу К. С. Льюіса, паводле якой зроблены фільм, у перакладзе на беларускую мову.

Пры зацікаўленасці гродзенцаў арганізатары збіраюцца ладзіць паказы фільмаў у прафесійнай беларускай агучцы штомесяц. Гродна стане першым пасля Мінску горадам, дзе такія паказы плануюць зрабіць рэгулярнымі. Адна з бліжэйшых прэм’ер «Беларускіх уікэндаў» — трылогія «Уладар пярсцёнкаў» на роднай мове.

***

Захапляльнае фэнтэзі «Хронікі Нарніі: Леў, Вядзьмарка і гардэроб» рэжысёра Эндру Адамсана расказывае аб прыгодах чацвярых дзяцей, якія апынуліся ў новым для сябе месцы пад наглядам дзівакаватага прафесара. Пасля пераезду дзеці выяўляюць у яго доме таямнічы гардэроб, адчыніўшы дзверцы якога, можна трапіць у казачную краіну Нарнію, населеную фантастычнымі істотамі, разумнымі жывёламі і д’ябальскімі тролямі. Заклінанне злой вядьмаркі прывяло Нарнію да вечнай зімы, і толькі цар Аслан здольны развеяць чары і вызваліць незвычайную краіну ад улады ліхадзейкі.

Падзяліцца
Меткі: кіномова

Апошнія запісы

«Высокая небяспека для грамадства». У Іўі за падпіскі аштрафавалі пастыра

За распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў у Іўі судзілі пастыра. Верагодна, гаворка ідзе пра Юрыя Гардзея, пастыра…

18 мая 2024

Натарыус адмовіўся рабіць даверанасць для гродзенца са спісу «тэрарыстаў». Той паскардзіўся ў суд

Беларуса асудзілі паводле некалькіх артыкулаў - у тым ліку за тэракт. Ён адбывае пакаранне ў…

17 мая 2024

У актывісткі страйкама з Гродна на радзіме арыштавалі маёмасць

На актывістку страйкаму "Гроднапрамбуд" Юлію Сліўко завялі новую крымінальную справу. У Беларусі ў яе арыштавалі…

17 мая 2024

Дзяўчынку, якая выпала з атракцыёна ў Лідзе, перавялі з рэанімацыі ў траўматалогію. Што з ёй зараз?

Адзінаццацігадовая дзяўчынка, якая ўпала з вышыні з атракцыёна ў Лідзе, аднаўляецца. Яе перавялі з рэанімацыі…

17 мая 2024

Ва ўдзельнікаў святкавання Дня Волі за мяжой абяцаюць забраць маёмасць у Беларусі

Удзельнікаў акцый на Дзень Волі 25 сакавіка 2024 года ў розных гарадах замежжа беларускія сілавікі…

17 мая 2024

Новы будынак у цэнтры Гродна — пад Новым замкам — адбудуюць паводле гістарычнага выгляду

Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Заводскай, 13.…

17 мая 2024