Навіны

Школьнікам забароняць мабільнікі і арганізуюць псіхалагічную дапамогу

Да 1 верасня ў структуры Інстытута псіхалогіі Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта запрацуе рэспубліканскі цэнтр псіхалагічнай дапамогі. Пра гэта паведаміў міністр адукацыі Ігар Карпенка падчас рабочай сустрэчы дэпутатаў Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу па адукацыі,
культуры і навуцы з кіраўніцтвам Міністэрства адукацыі, перадае БелТА.

«На базе рэспубліканскага цэнтра псіхалагічнай дапамогі будзе арганізавана анлайн кругласутачнае аказанне экстраннай псіхалагічнай дапамогі дзецям, а таксама кансультаванне бацькоў. Будзе праводзіцца дыстанцыйнае кругласутачнае кансультаванне педагогаў-псіхолагаў па пытаннях аказання дапамогі ўдзельнікам адукацыйнага працэсу», — кажа Ігар Карпенка.

«Лічым правільным зацвердзіць пералік прадметаў i рэчываў, забароненых да захоўвання і выкарыстання навучэнцамі, увядзенне абмежавання права карыстання сродкамі мабільнай сувязі ва ўстановах адукацыі, а таксама іншыя меры бяспекі», — дадаў ён.

Пералік будзе ў распрацаваным Мінадукацыі сумесна з МНС, МУС, Міністэрствам абароны і іншымі ведамствамі тыпавым палажэнні аб забеспячэнні бяспекі навучэнцаў ва ўстановах адукацыі. «У ім будуць улічаныя ўсе напрамкі бяспекі: у месцах пражывання, па дарозе ва ўстанову адукацыі і з яго, бяспека будынка і прылеглай тэрыторыі, псіхалагічная бяспека ва ўстанове адукацыі, пры арганізацыі харчавання, у вольны ад вучобы час, бяспека паводзінаў у інтэрнэце і іншае», — канстатаваў Ігар Карпенка.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024