Хлопца ў Гродне пабілі за прычоску

Жыхару Гродна не спадабаўся знешні выгляд падлеткаў. Праз агрэсіўныя праявы непрыязнасці яму пагражае крымінальная адказнасць за хуліганства.

Інцыдэнт адбыўся ў нядзелю ўвечары на вуліцы Крамко ў Гродне, паведамляе uvd.grodno.by. Нецвярозы і раней судзімы 21-гадовы гродзенец разам са знаёмымі ішлі ў госці. Убачыўшы кампанію падлеткаў, малады чалавек падышоў да іх і папрасіў цыгарэту. Аднак амаль адразу забыўся пра сваю просьбу, бо яму вельмі не спадабаліся прычоскі хлопчыкаў і дзяўчынак.

Агрэсіўны хлопец прадэманстраваў сваю незадаволенасць пад артыкул КК «Хуліганства» — некалькі разоў ударыў аднаго з непаўнагадовых, у іншага сарваў з галавы шапку. Пасля гэтага нецвярозая кампанія сышла. Падлетак, які застаўся без шапкі, патэлефанаваў у міліцыю.

З мэтай высвятлення асобы парушальніка супрацоўнікі міліцыі адпрацоўвалі пад’езды дома, дзе, як мяркуецца, магла знаходзіцца кампанія, апытвалі жыхароў і відавочцаў. У выніку праведзеных мерапрыемстваў падазраваны быў затрыманы. Узбуджана крымінальная справа.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Ва ўдзельнікаў святкавання Дня Волі за мяжой абяцаюць забраць маёмасць у Беларусі

Удзельнікаў акцый на Дзень Волі 25 сакавіка 2024 года ў розных гарадах замежжа беларускія сілавікі…

17 мая 2024

Новы будынак у цэнтры Гродна — пад Новым замкам — адбудуюць паводле гістарычнага выгляду

Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Заводскай, 13.…

17 мая 2024

Прарэктара з Гродна аштрафавалі за прусакоў у інтэрнаце

На кухні двух інтэрнатаў навучальнай установы ў Гродне знайшлі прусакоў. Іх выявілі пры правядзенні кантролю…

16 мая 2024

У Гродна новы горад-пабрацім. Чым ён вядомы?

Гродна і азербайджанскі горад Габала сталі гарадамі-пабрацімамі. Дамоўленасць пра гэта павінна вывесці супрацоўніцтва на новы…

16 мая 2024

У Гродне ўпершыню пройдзе гарадскі выпускны: калі і дзе?

Гарадскі выпускны ў Гродне ўпершыню пройдзе 14 чэрвеня. Месцам святкавання выбралі Савецкую плошчу. Падчас свята…

16 мая 2024

У Слоніме загарэўся разметачны аўтамабіль дарожнікаў - працоўны загінуў

У Слоніме памёр 26-гадовы працоўны, які пацярпеў пры пажары дарожна-разметачнай машыны. Яго адзенне загарэлася ад…

16 мая 2024