Міліцыя выявіла карупцыю ў БХМД па закупцы эндапратэзаў

Выяўлены факты атрымання хабару адным з кіраўнікоў структурных падраздзяленняў УАЗ «Гарадская клінічная бальніца хуткай медыцынскай дапамогі горада Гродна», паведамляе гродзенская міліцыя.

За ўзнагароджанне падазраваны неаднаразова забяспечваў станоўчае вырашэнне пытанняў па закупцы медустановай эндапратэзаў замежнай вытворчасці ад аднаго і таго ж прыватнага прадпрыемства.

Пры правядзенні ператрусу па месцы жыхарства падазраваны добраахвотна выдаў супрацоўнікам міліцыі 15 000 долараў ЗША.

Па прыкметах складу злачынства, прадугледжанага ч.ч.1, 2 арт.430 КК РБ «Атрыманне хабару», распачатая крымінальная справа. Праводзяцца далейшыя аператыўна-вышуковыя мерапрыемствы і следчыя дзеянні, накіраваныя на ўстанаўленне дадатковых эпізодаў супрацьпраўнай дзейнасці дадзенага грамадзяніна, а таксама іншых саўдзельнікаў названай злачыннай схемы, якая дзейнічала некалькі гадоў.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Натарыус адмовіўся рабіць даверанасць для гродзенца са спісу"тэрарыстаў". Той паскардзіўся ў суд

Беларуса асудзілі паводле некалькіх артыкулаў - у тым ліку за тэракт. Ён адбывае пакаранне ў…

17 мая 2024

У актывісткі страйкама з Гродна на радзіме арыштавалі маёмасць

На актывістку страйкаму "Гроднапрамбуд" Юлію Сліўко завялі новую крымінальную справу. У Беларусі ў яе арыштавалі…

17 мая 2024

Дзяўчынку, якая выпала з атракцыёна ў Лідзе, перавялі з рэанімацыі ў траўматалогію. Што з ёй зараз?

Адзінаццацігадовая дзяўчынка, якая ўпала з вышыні з атракцыёна ў Лідзе, аднаўляецца. Яе перавялі з рэанімацыі…

17 мая 2024

Ва ўдзельнікаў святкавання Дня Волі за мяжой абяцаюць забраць маёмасць у Беларусі

Удзельнікаў акцый на Дзень Волі 25 сакавіка 2024 года ў розных гарадах замежжа беларускія сілавікі…

17 мая 2024

Новы будынак у цэнтры Гродна — пад Новым замкам — адбудуюць паводле гістарычнага выгляду

Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Заводскай, 13.…

17 мая 2024

Прарэктара з Гродна аштрафавалі за прусакоў у інтэрнаце

На кухні двух інтэрнатаў навучальнай установы ў Гродне знайшлі прусакоў. Іх выявілі пры правядзенні кантролю…

16 мая 2024