Навіны

«Пагоня побач» стала цукеркамі. Пакаштуй дзяржаўны сімвал на смак

Сувенірны набор шакаладак «Пагоня побач», упрыгожаных выявамі герба «Пагоня» розных часоў, з’явіўся ў продажы 22 лютага. Ён стаў вынікам супрацы крамы Symbal.by з кампаніяй «Каралева Агню груп» і кандытарскай фабрыкай «Спартак». У сувенірную каробку запакавана 12 малочных шакаладак з утрыманнем какава-прадуктаў 32%. Агульная вага цукерак ва ўпакоўцы — 60 грамаў. На зваротным боку апакавання прыведзена гісторыя галоўнага дзяржаўнага сімвала Беларусі - «Пагоні».

«Пагоня» — старажытны сімвал беларускіх зямель з часоў Вялікага княства Літоўскага, галоўны нацыянальны сімвал беларусаў. Як дзяржаўны сімвал упершыню з’яўляецца на пячатках князёў Альгерда (1366), Ягайлы (1386) і Вітаўта (1401). З часоў бітвы пад Грунвальдам пад харугвамі з «Пагоняй» нашыя продкі будавалі і абаранялі сваю зямлю. Герб «Пагоня» стаіць на тытульным лісце Статута ВКЛ (1588). Пасля падзелаў Рэчы Паспалітай і далучэння ВКЛ да Расійскай імперыі «Пагоня» па-ранейшаму заставалася сімвалам беларусаў. Пад знакам «Пагоня» у 1918 годзе была абвешчана Беларуская Народная Рэспубліка.

«Пагоня» і бел-чырвона-белы сцяг для беларускіх дыяспар сталі сімваламі Бацькаўшчыны. У 1991 годзе герб «Пагоня» і бел-чырвона-белы сцяг сталі дзяржаўнымі сімваламі Рэспублікі Беларусь. Герб «Пагоня» ўключаны ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў Рэспублікі Беларусь.

Знайсці салодкую «Пагоню побач» можна тут.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024

ІП везла праз мяжу б/у рэчы для дабрачыннай арганізацыі - вось за што яе аштрафавалі

Атрымаць тавары з-за мяжы павінна была рэлігійная місія Дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі. Памежнікі…

1 мая 2024