Горад

Васілёк замест Чапаева. Як вам такое?

Пакуль бюст Чапаева на рэстаўрацыі, у папулярным гродзенскім пабліку Вконтакте паказалі, як бы на месцы героя Грамадзянскай вайны ў Расіі мог выглядаць помнік беларускаму паэту Міхасю Васільку, у гонар якога названая сёння вуліца.

Працы па дэмантажы бюста Чапаеву пачаліся ў панядзелак, 18 лютага. Дзеянні рабочых не засталіся па-за ўвагай гараджан. Гродзенцы актыўна цікавіліся лёсам помніка Чапаеву.

Бюст героя Грамадзянскай вайны ў Расіі быў усталяваны ў Гродне ў 60-х гадах. Гэта яго першая рэканструкцыя. Яна прымеркавана да 75-годдзя Гродзенскай вобласці.

Вядома, сам Чапаеў ніколі не быў ні ў Гродне, ні ў Беларусі. Па адной з версій, якую распавядаў краязнаўца Віктар Саяпін, бюст Чапаева трапіў у Гродна выпадкова: яго перадалі «у нагрузку» разам з будаўнічымі матэрыяламі з украінскага камбіната.

У савецкі час была ў Гродне і вуліца Чапаева, але ў 1994 годзе з набыццём незалежнасці Беларусі, яе перайменавалі ў гонар беларускага паэта Міхася Васілька, які жыў на ёй. Помнік Чапаеву пры тым застаўся на месцы.

Хто такі Міхась Васілёк?

Міхась Васілёк нарадзіўся 14 лістапада 1905 г. у вёсцы Баброўня, што пад Гродна. Яго сапраўднае імя Міхаіл Касцевіч. У міжваенны час быў арганізатарам гурткоў Таварыства Беларускай Школы і членам Беларускай сялянска-работніцкай грамады, за што не раз аказваўся у турме. У верасні 1939 г. з пачаткам Другой сусветнай вайны быў мабілізаваны ў войска польскае. Трапіў у нацысцкі палон, а пазней у канцлагер, дзе пазнаёміўся з Янкам Брылём. У жніўні 1941 г. уцёк і далучыўся да падпольнага руху ды выступаў у друку пад псеўданімам Язэп Гром. Пазней працаваў у газеце «Чырвоны сцяг» і «Гродзенская праўда». У 1945 г. стаў членам саюза пісьменнікаў СССР. Памёр 3 верасня 1960 г. у Гродна. Быў пахаваны на праваслаўных могілках, куды ў апошні шлях яго правялі тысячы гродзенцаў. Пасля смерці была выдадзеная кніга паэзіі «Зоры над Нёманам». Сама паэзія прысвечана цяжкаму лёсу нацый у XX ст.

Цікавы факт, ягоным дзядзькам быў Макар Краўцоў - дзеяч нацыянальна-вызваленчага руху. Аўтар слоў гімна БНР «Мы выйдзем шчыльнымі радамі"/"Ваяцкі Марш».

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024