Навіны

За роднай мовай — у музей Багдановіча. ТБМ зладзіла экскурсію для дзяцей з беларускамоўных садкоў

Наведванне музея Максіма Багдановіча для дзяцей, што наведваюць беларускамоўныя групы ў дзіцячых садках і іх бацькоў арганізавала Гродзенская суполка таварыства беларускай мовы. Экскурсіі адбыліся выходнымі 16−17 лютага, напярэдадні святкавання Дня роднай мовы.

У музеі дзеці даведаліся пра дзіцячыя гады выбітнага паэта, паслухалі творы Багдановіча для дзяцей і пазнаёміліся з героямі яго дзіцячых вершаў - вадзяніком і лесавіком.

Напрыканцы экскурсавод прапанавала гульню, дзе трэба было ўзгадаць, якія рэчы бачылі ў розных пакоях дома-музея і назваць іх па-беларуску. На памяць пра імпрэзу ўдзельнікі атрымалі беларускія паштоўкі.

Як кажа сябра Гродзенскай суполкі ТБМ, Наталля Карповіч, адукацыйныя і культурніцкія мерапрыемствы, скіраваныя на распаўсюд беларускай мовы і падтрымку навучання па-беларуску, ТБМ ладзіць увесь час. Апошнія з такіх акцый прайшлі ў беларускамоўных садках і пачатковых школах на Каляды.


«Каб было дзетак, як у садзе кветак!» Калядоўшчыкі з казой і мішкам наведалі дзіцячы садок


Падзяліцца

Апошнія запісы

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024

ІП везла праз мяжу б/у рэчы для дабрачыннай арганізацыі - вось за што яе аштрафавалі

Атрымаць тавары з-за мяжы павінна была рэлігійная місія Дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі. Памежнікі…

1 мая 2024

У гістарычным цэнтры Гродна прадаюць вялізную кватэру з вінным склепам — за $ 266 500

На вуліцы 17 верасня, 59/3 можна набыць кватэру ў цалкам адрэстаўраваным будынку 1925 года пабудовы.…

1 мая 2024

Цэны на арэнду кватэр у Гродне пайшлі ўгору перад доўгімі выхаднымі - чакаецца лавіна турыстаў

У Гродне пачаўся рост цэн за арэнду кватэры на майскія святы. Гэта звязваюць з плынню…

1 мая 2024

У Зарыцы хочуць пабудаваць новы квартал таўнхаўсаў

У мікрараёне “Зарыца-1” плануюць пабудаваць блакаваныя жылыя дамы. Участак выставілі на аўкцыён, паведаміў Гродзенскі цэнтр…

1 мая 2024

База КДБ: як на «Радыёхвалі» не ўдалося сабраць подпісы за Лукашэнку

Супрацоўнік "Радыёхвалі" ў Гродне Аляксандр Каяла паскардзіўся ў КДБ на тое, што не змог пакінуць…

30 красавіка 2024