Навіны

Гродзенскі паралімпіец Аляксандр Трыпуць выйграў два золата на Сусветных гульнях

Гродзенскі паралімпіец Аляксандр Трыпуць, які выступае ў кіданні кап’я, заваяваў два залатых медалі на Сусветных гульнях сярод інвалідаў, якія 20 лютага завяршаюцца ў Аб’яднаных Арабскіх Эміратах, піша «Вячэрні Гродна».

У першым старце Аляксандр кінуў кап’ё на адлегласць 31 метр 10 сантыметраў і ўсталяваў свой асабісты і новы рэкорд Еўропы. У другім выступе гродзенец зноў быў лепшым: паказаў вынік 29, 11 метраў, і абышоў грэка Маноліса Стэфаноудакіса, які з’яўляецца чэмпіёнам Паралімпійскіх гульняў.

З 24 па 27 лютага гродзенскі атлет выступіць на Гран-Пры ў Дубаі, дзе паспрабуе ўсталяваць сусветны рэкорд.

Падзяліцца
Меткі: спорт

Апошнія запісы

Кампазітара родам з Гродна ўзнагародзілі найвышэйшым ордэнам Польшчы

Ураджэнца Гродна кампазітара Ежы Максімюка ўзнагародзілі найвышэйшай дзяржаўнай узнагародай Польшчы – ордэнам Белага Арла. Гэта…

6 мая 2024

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024