Навіны

Гродзенца замучыла сумленне: ён распавёў у міліцыі, як абакраў суседа

22-гадовы гродзенец жыве ў адным з інтэрнатаў, там жа, дзе яго знаёмы. Раней яны жылі ў адным блоку, таму ў маладога чалавека застаўся дублікат ключа ад пакоя. Ён знайшоў яго, прыбіраючы ў сваім пакоі. Пакуль знаёмы быў на працы ў начную змену, хлопец адкрыў дзверы сваім ключом і скраў 300 долараў і 400 беларускіх рублёў. Невялікую суму ён выдаткаваў на прадукты і цыгарэты, астатняе прайграў у гульнявых клубах. Пасля гэтага яго пачало мучыць сумленне, ён пра ўсё расказаў таварышу, паведаміла афіцыйны прадстаўнік Кастрычніцкага РАУС Гродна Марына Бялко.

Праз тры дні пасля здзейсненага злачынства гродзенец напісаў яўку з павіннай. У дачыненні да яго распачата крымінальная справа па ч.2 арт.205 КК. Санкцыя артыкула прадугледжвае да чатырох гадоў пазбаўлення волі.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024