Гучную рэкламу ў грамадскім транспарце плануюць забараніць

Урад рыхтуе законапраект, які можа забараніць распаўсюд гукавой рэкламы ў салонах грамадскага транспарту. Пра гэта гаворыцца ў адказе намесніка міністра антыманапольнага рэгулявання і гандлю Андрэя Картуна на петыцыю, якая сабрала 283 подпіса, піша TUT.BY.

—Гук рэкламы ў транспарце вельмі дакучлівы, гучны, замінае спакойнаму перамяшчэнню, а чалавек праводзіць у дарозе дастаткова шмат часу, часта гэта шлях на працу, – гаворыцца ў петыцыі.

З адказу МАРГ вынікае, што цяпер рыхтуецца законапраект, які прадугледжвае забарону на распаўсюд рэкламы ўнутры салонаў транспарту агульнага карыстання. Выключэнне зроблена толькі для сацыяльнай рэкламы – «прымаючы пад увагу грамадскую важнасць і карыснасць».

Цяпер законапраект праходзіць узгадненні і экспертызы ва ўрадзе, сказана ў лісце.

Каментары

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: