Міну часоў вайны знайшлі пры пракладцы камунікацый у Гродне

Падобны да міны прадмет выявілі працоўныя пры пракладцы траншэі ў Гродне, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Небяспечны прадмет быў знойдзены каля сцяны аднапавярховага жылога дома па вуліцы Дзяржынскага, калі экскаватар капаў траншэю для пракладкі камунікацый.

Работы былі прыпыненыя. На месца прыбылі экстранныя службы, месца знаходкі ачапілі.

У прэс-службе УУС Гродзенскага аблвыканкама паведамілі, што знаходкай аказаўся мінамётны снарад часоў Вялікай Айчыннай вайны. Група размініравання канфіскавала міну, пасля яна будзе знішчана на палігоне. Спецыялісты таксама праверылі ваколіцу. Грамадзянам нічога не пагражае.
Як распавялі мясцовыя жыхары, тут праходзілі баі падчас вызвалення Гродна ў ліпені 1944 года.
Падзяліцца
Меткі: грамадства

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024