Гродзенская лёгкаатлетка выйграла марафон і ўсталявала рэкорд трасы

Вользе Мазуронак не было роўных у Ганконгу, дзе на выходных адбыўся міжнародны марафон Standard Chartered Hong Kong Marathon 2019, піша «Вячэрні Гродна».

Спартсменка, якая выступае за Гродзенскую вобласць, пераадолела марафонскую дыстанцыю 42 кіламетры 195 метраў за 2 гадзіны 26 хвілін і 13 секунд, што дазволіла ёй ўсталяваць рэкорд гэтай трасы.

Беларуская спартсменка на чатыры хвіліны абыйшла лёгкаатлетку з Бахрэйна і амаль на шэсць хвілін бронзавага прызёра, эфіёпскую бягунню.

Нагадаем, у мінулым годзе Вольга Мазуронак стала чэмпіёнкай Еўропы ў Берліне. Той забег запомніўся тым, што ў беларускі падчас бегу адкрыўся крывацёк, але нават гэта не перашкодзіла ёй перамагчы.

Падзяліцца
Меткі: спорт

Апошнія запісы

Краму «АвтоЗапчасти» ў Гродне зноў хочуць збанкруціць. Гаспадар скардзіўся на АМАП

Фірму-уладальніка крамы "АвтоЗапчасти" ў Гродне, ТАА "Рукша", зноў хочуць збанкруціць. Банкруцтва хочуць прызнаць праз эканамічны…

8 мая 2024

На літоўска-беларускай мяжы затрымалі два Tesla Cybertruck: падазраюць, што іх везлі ў Расію

Два новенькія электрычныя пікапы Tesla Cybertruck 2023 года выпуску затрымалі літоўскія мытнікі 7 мая ў…

8 мая 2024

Пад Беняконямі можна набыць запраўку і гатэль. Прадавец нечаканы — «Беларускае марское параходства»

Будынак запраўкі “Газпрамнафты”, а таксама матэль і кафэ ля самай беларуска-літоўскай мяжы прадаюць з аўкцыёну.…

8 мая 2024

Пенсіянерка Аляксандра Ханевіч стала «экстрэмісткай». А з ёй — яшчэ тры гродзенкі

"Каманду Латушкі і Рух "За Свабоду" 8 траўня прызналі экстрэмісцкім фармаваннем. У ліку адказных за…

8 мая 2024

Бондарава адшукала на дзяржаўным свяце «змагарку», а тая апынулася нявесткай Лукашэнкі

Праўладная актывістка Вольга Бондарава ў сваім допісе назвала нявестку Аляксандра Лукашэнкі “змагаркай”. Але пазней адрэдагавала…

8 мая 2024

Загадчыцу інтэрната ў Гродне аштрафавалі за нямытыя пліты

Загадчыца аднаго з інтэрнатаў у Гродне не ўсачыла за тым, каб паддоны электраплітаў на кухні…

7 мая 2024