У Антарктыдзе ўзнялі бел-чырвона-белы сцяг з «Пагоняй»

Бел-чырвона-белы сцяг з Пагоняй усталявалі на антарктычнай станцыі Camara, якая належыць Аргентыне . Пра гэта паведаміў у сваім фэйсбуку бізнесмэн Павел Падкарытаў, піша TUT.BY.

«Скарыстаўшыся тым, што аргенцінцы на лета пакідаюць сваю антарктычную базу Camara зусім без нагляду, яна часова была аб’яўленая тэрыторыяй БНР))», — напісаў Падкарытаў.

Фото: Facebook
Фота: Facebook

Бізнесмэн Павел Падкарытаў нарадзіўся на Урале ў мястэчку фізікаў-атамшчыкаў (Снежынск). Паступіў у Свярдлоўскае ваенна-політэхнічнае вучылішча, пасля чаго атрымаў другую адукацыю і разам з калегамі адкрыў прыватную кампанію, якая аб’ядноўвае шэраг прамысловых і гандлёвых прадпрыемстваў у галіне электратэхнікі і электратэхнічнага будаўніцтва. У канцы 2012 года ён выкупіў сядзібу ў Ваўкавыскім раёне, падтрымлівае культурныя праекты ў Беларусі. Цяпер жыве ў Варшаве.

– Беларусь мне не чужая краіна. Бабуля «па кудзелі» родам з вёскі Варкі Чашніцкага раёна Віцебскай вобласці. У 1928 годзе яна выйшла замуж за майго дзеда, які праходзіў у Чашніцкім раёне ваенную службу. Дзед быў родам з Кіраўскай вобласці Расіі. Пасля гэтага некаторы час яны яшчэ жылі ў Беларусі, дзед працаваў на чыгунцы ў Лепелі і Оршы, а потым яго перавялі ў Петразаводск, і ў Беларусь яны больш жыць не вярнуліся. Аднак бабуля прыязджала ў Беларусь да сваіх родных, якія да гэтага часу жывуць і ў вёсцы Варкі, і ў Мінску, – распавядаў Падкарытаў у інтэрв’ю TUT.BY у 2013 годзе.

Упершыню расеец пабываў у Беларусі ў 2010 годзе. З тых часоў гэтая краіна не пакідала яго сэрца.

 

Раім пачытаць

Каментары

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: