Навіны

У Гродне праектуюць інтэр'еры Старога замка

У Гродзенскай вобласці працягваюцца рэстаўрацыйныя і рамонтныя работы на значных аб’ектах гісторыка-культурнай спадчыны. У цэнтры ўвагі - Стары замак у Гродне, паведаміла БЕЛТА начальнік упраўлення культуры Гродзенскага аблвыканкама Алена Клімовіч.

Рэканструкцыя аднаго з найстарэйшых замкаў Беларусі пачалася ў 2017 годзе. У цяперашні час будаўнічыя работы вядуцца на ўязной вежы, прыгоннай сцяне, галерэі, якая злучае вежы, іншых унутраных аб’ектах. Акрамя таго, спецыялісты інстытута «Гроднаграмадзянпраект» рыхтуюць прапановы па афармленні інтэр'ераў замка.

— Гэта драўляныя, каменныя і шкляныя элементы дэкору, у некаторых памяшканнях прадугледжана роспіс па сценах і столі. У прапрацоўцы замкавыя каміны, праектуецца музейная мэбля, — распавяла Алена Клімовіч.

У бліжэйшы час будзе канчаткова вырашана пытанне па форме купала на ўязной вежы. У цэлым на рэканструкцыю першай чаргі Старога замка з абласнога і рэспубліканскага бюджэту у 2019 годзе выдзелена каля Br2,5 млн.

Што да іншых помнікаў архітэктуры ў рэгіёне, у гэтым годзе плануецца завяршыць рэканструкцыю на Паўночнай вежы Гальшанскага замка. Тут размесціцца музейная экспазіцыя, якая пазнаёміць з артэфактамі, знойдзенымі падчас археалагічных раскопак, раскажа аб уладальніках замка — родзе Сапегаў, а таксама гісторыі саміх Гальшан.

Часовая музейная экспазіцыя з’явіцца ў гэтым годзе і ў палацава-паркавым комплексе Свяцк ў Гродзенскім раёне. Плануецца, што ў левым флігелі палаца будуць прадстаўлены прадметы, дакументы і фатаграфіі, якія распавядаюць пра гісторыю комплексу.

— Да верасня плануецца выканаць рэстаўрацыйныя работы звонку палаца і завяршыць добраўпарадкаванне комплексу, што дазволіць уключыць аб’ект у турыстычныя праграмы, дадаць яшчэ адно цікавае для наведванняў месца ў ваколіцах Аўгустоўскага канала, — адзначыла Алена Клімовіч.

Завяршаюцца работы на ўязной вежы замка ў Лідзе. Памяшканні ў вежы стануць інтэрактыўным музеем з майстэрнямі ганчара і каваля. Госці змогуць пазнаёміцца ​​з кухняй і побытам насельнікаў замка. Знакавай падзеяй для горада стане адкрыццё помніка князю Гедыміну.

У Навагрудку плануецца ўмацаваць схіл Замкавай гары, цяпер завяршаецца падрыхтоўка праектнай дакументацыі.

Падзяліцца

Апошнія запісы

База КДБ: як на «Радыёхвалі» не ўдалося сабраць подпісы за Лукашэнку

Супрацоўнік "Радыёхвалі" ў Гродне Аляксандр Каяла паскардзіўся ў КДБ на тое, што не змог пакінуць…

30 красавіка 2024

Самыя грашовыя вакансіі ў Гродне. Каму гатовы плаціць больш за 4 тысячы рублёў?

У Гродне знайшліся актуальныя вакансіі, дзе прапануюць заробак больш за чатыры тыс. рублёў у месяц.…

30 красавіка 2024

Адзін з кіраўнікоў польскага парламента хоча адкрыць закрытую мяжу паміж Гроднам і Беластокам

Віцэ-спікер Сената Польшчы Мацей Жыўна ўмяшаецца ў пытанне з закрытай мяжой. Ён звернецца ў Міністэрства…

30 красавіка 2024

Мост на Філарэта ў Гродне небяспечны — рух па ім мусілі абмежаваць яшчэ ў мінулым годзе

Мост праз Юрысдыку на вуліцы Філарэта (былая Горкага) ў Гродне чакае капітальны рамонт. У час…

30 красавіка 2024

Затрыманні ў Лідзе, суд за замежную дапамогу, іск да Бондаравай. Як прайшоў тыдзень у Гродне і вобласці

У Лідзе сілавікі затрымалі пяць чалавек. Гродзенку Валерыю Латаш судзілі за атрыманне замежнай дапамогі. Бондарава…

29 красавіка 2024

На Дзень Перамогі ў Гродне праспявае «Любэ». З’явілася праграма на 9 траўня ў Гродне

9 траўня ў Гродне адбудзецца маштабнае святкаванне Дня Перамогі. У 2024 годзе ў Беларусі адзначаюць…

29 красавіка 2024