Навіны

Спачатку ў ЗАГС, а потым на хакей: гродзенцы распавядаюць чаму вырашылі пажаніцца 14 лютага

Чацвер — нетрадыцыйны дзень для вяселляў, але 14 лютага ў гродзенскіх ЗАГСах вырашылі распісацца 23 пары. Hrodna.life пацікавіўся, чаму яны вырашы зрабіць гэта ў Дзень усіх закаханых.

Эдуард і Карына

— Знаёмыя мы каля 7 гадоў, а сустракаемся больш за год. Доўга думалі, каб узаконіць адносіны. Хацелі летам, але ў адзін момант вырашылі на Дзень святога Валянціна. Вырашылі распісацца менавіта ў гэты дзень, таму што гэта вялікае свята закаханых. У ЗАГСе сказалі, што ёсць вольныя месцы, мы падалі заяву і распісаліся.

Вадзім і Дыяна

— Сустракаемся мы каля двух месяцаў, а знаёмыя цэлую вечнасць. Узаконіць свае адносіны — гэта свядомы крок, мы не маладыя і таму вырашылі не цягнуць. Мне, як дзяўчыне, хацелася, каб муж заўсёды памятаў дату вяселля, а 14 лютага самы прыдатны дзень. Я яму намякнула і ён быў не супраць. Так мы і вырашылі распісацца ў Дзень усіх закаханых. Увечары пойдзем заўзець за «Нёман» у матчы з «Юнацтвам», а пасля гэтага паедзем адзначаць вяселле ў якім-небудзь рэстаране.

Аляксандр і Алена

— Мы прыйшлі за месяц да Дня ўсіх закаханых і ўжо былі трэція ў спісе. Сустракаемся мы чацвёрты год і падумалі, што 14 лютага — гэта добрая і адпаведная дата для нашага вяселля. Цяпер будзем адзначаць гэты дзень кожны год з яшчэ большым размахам.

Аляксей і Дар’я

— Ідэя распісацца ў Дзень усіх закаханых прыйшла спантанна. На даце 14 лютага настаяла дзяўчына і мы за месяц запісаліся ў ЗАГСе. Цяпер кожны год у гэты дзень у нас будзе двайное свята.

Аляксандр і Маргарыта

— Мы сустракаемся ўжо каля 8 гадоў. У нас занадта складаная сітуацыя — другі раз жэнімся. У кастрычніку развяліся і цяпер зноў вырашылі распісацца. 14 лютага сімвалічны дзень для закаханых. Спадзяемся, нашы новыя адносіны ўжо надоўга. У нас ужо ёсць дзіця і яшчэ мы чакаем двайнят.

Аляксандр і Наталля

— Мы хацелі, каб нам дзень роспісу запомніўся надоўга, вось і абралі сабе такую ​​прыгожую дату. Мы любім адзін аднаго і гэта нам такі падарунак. Калі запісваліся, заставалася ўсяго два месцы. Мы паспелі і шчаслівыя.

Падзяліцца
Меткі: адносіны

Апошнія запісы

«Высокая небяспека для грамадства». У Іўі за падпіскі аштрафавалі пастыра

За распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў у Іўі судзілі пастыра. Верагодна, гаворка ідзе пра Юрыя Гардзея, пастыра…

18 мая 2024

Натарыус адмовіўся рабіць даверанасць для гродзенца са спісу «тэрарыстаў». Той паскардзіўся ў суд

Беларуса асудзілі паводле некалькіх артыкулаў - у тым ліку за тэракт. Ён адбывае пакаранне ў…

17 мая 2024

У актывісткі страйкама з Гродна на радзіме арыштавалі маёмасць

На актывістку страйкаму "Гроднапрамбуд" Юлію Сліўко завялі новую крымінальную справу. У Беларусі ў яе арыштавалі…

17 мая 2024

Дзяўчынку, якая выпала з атракцыёна ў Лідзе, перавялі з рэанімацыі ў траўматалогію. Што з ёй зараз?

Адзінаццацігадовая дзяўчынка, якая ўпала з вышыні з атракцыёна ў Лідзе, аднаўляецца. Яе перавялі з рэанімацыі…

17 мая 2024

Ва ўдзельнікаў святкавання Дня Волі за мяжой абяцаюць забраць маёмасць у Беларусі

Удзельнікаў акцый на Дзень Волі 25 сакавіка 2024 года ў розных гарадах замежжа беларускія сілавікі…

17 мая 2024

Новы будынак у цэнтры Гродна — пад Новым замкам — адбудуюць паводле гістарычнага выгляду

Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Заводскай, 13.…

17 мая 2024