Навіны

Чытач Hrodna.life перадаў у музей нямецкую каністру часоў Другой сусветнай

Чытач Hrodna.life Віктар Галаўня распавёў, што ў яго ў гаражы захавалася нямецкая каністра часоў Другой сусветнай і ён гатовы аддаць яе ў музей. У які - мужчына не ведаў, бо ўжо не жыве ў Гродне. Мы дапамаглі Віктару і перадалі яго рэч у Гродзенскі гісторыка-археалагічны музей.

У гродзенскі музей гараджане заўсёды неслі старыя рэчы, там у іх маюць патрэбу. Экспазіцыі пастаянна абнаўляюцца і выстаўляюцца. «Гісторыю каністры я не ведаю, але яна ў мяне ўжо некаторы час ляжыць у гаражы, — распавядае Віктар. — Гатовы падзяліцца з музеем. У Беларусі я ўжо не жыву, але вось некалькі рарытэтных рэчаў засталося дома».

Бацька Віктара, Іосіф Іосіфавіч Галаўня, які і перадаў каністру журналісту Hrodna.life
У Гродзенскім гісторыка-археалагічным музеі нямецкай каністрай зацікавіліся і распавялі, што любая старая рэч для гісторыі горада важная.

«Музею патрэбныя ўсе старыя рэчы звязаныя з гісторыяй, асабліва на бязвыплатнай аснове, — распавядае загадчык аддзела найноўшай гісторыі Гродзенскага дзяржаўнага гісторыка-археалагічнага музея Андрэй Вашкевіч. — Усё гэта можна дэманстраваць. Напрыклад, гэтая вельмі цікавая стандартная нямецкая каністра. Яе ўніверсальнасць была ў тым, што яна магла звонку вешацца да розных тыпаў нямецкіх машын, паўгусенічных аўтамабіляў і бронетранспарцёраў. Такія каністры вельмі дапамаглі немцам, асабліва падчас вайны на поўначы Афрыкі, там былі вялікія адлегласці на пяску. З часам такога ўзору каністры былі захопленыя англічанамі і амерыканцамі і ўжо па нямецкім узоры яны сталі рабіць свае».

Што яшчэ аддавалі ў музей?

Рэдакцыя Hrodna.life (Твой стыль) у 2015 годзе перадала ў Гродзенскі гісторыка-археалагічны музей карты Лапіных, якія знайшлі падчас рэканструкцыі будынка на вуліцы Будзёнага. Карты ў выніку аднавілі дзякуючы актыўным гродзенцам і сталі прадаваць.

Падзяліцца
Меткі: рэчы

Апошнія запісы

Фантаны ў Гродне ўключаць 30 красавіка. Што ў праграме?

Сезон працы гарадскіх фантанаў у Гродне адкрыюць 30 красавіка. З 20:00 у парку Жылібера запланавана…

26 красавіка 2024

Бондарава прайграла суд гродзенскаму сайту — ёй прыйшлося выправіць свой допіс і апраўдацца

Пра тое, за што Вольга Бондарава судзілася з гродзенскім сайтам Grodno.in, яна напісала сама. Прычынай…

26 красавіка 2024

$ 3700 — за тое, што ледзь не памёр. Электразваршчык спагнаў кампенсацыю пасля падзення на кароўніку — не было абароны

Электразваршчык аднаго з прадпрыемстваў Дзятлаўскага раёна будаваў кароўнік без сродкаў абароны - фірма не ўкладвалася…

25 красавіка 2024

Гродзенцы хочуць ведаць, куды знікла шыльда ў гонар Касцюшкі: стварылі петыцыю ў гарвыканкам

Гродзенцы патрабуюць ад чыноўнікаў растлумачыць, куды знік памятны знак, прысвечаны побыту ў Гродне нацыянальнага героя…

25 красавіка 2024

Гродзенскі сайт падаў у суд на Бондараву: абараняе дзелавую рэпутацыю

Таварыства з абмежаванай адказнасцю "Гроднаін", уладальнік партала Grodno.in, падало іск аб абароне дзелавой рэпутацыі да…

25 красавіка 2024

Беларусы праз суды даказваюць «польскасць» продкаў. Галоўны аргумент — наведванне касцёла

Каб атрымаць карту паляка, некаторыя грамадзяне Беларусі звяртаюцца ў суд. Там яны просяць памяняць нацыянальнасць…

25 красавіка 2024