Навіны

Толькі 14 лютага: «Белавія» прадае білеты на ўсе напрамкі са зніжкай 50%

14 лютага квіткі авіякампаніі «Белавія» можна набыць са зніжкай 50%. На сайце belavia.by 14 лютага c 09:30 даступная купля квіткоў па ўсіх рэгулярных напрамках. Колькасць квіткоў абмежаваная!

Купля квіткоў па акцыі дазволіць пасажырам «Белавія» наведаць самыя распаўсюджаныя напрамкі Еўропы і вырашыць бізнес-
пытанні ў краінах СНД па прымальнай цане, паведамілі ў кампаніі.

Перыяд падарожжа з 15.02.2019 па 31.03.2019.

Кошт білета складзе 50% ад мінімальнага апублікаванага тарыфу плюс таксы і зборы аэрапорта.

Напрамкі: усе прамыя рэйсы авіякампаніі (у/з Мінска). У акцыі не ўдзельнічае напрамак Мінск-Бейрут-Мінск. Можна ўзяць квіток у адзін бок.

Па правілах акцыйнага білета пасажыр мае права знаходзіцца ў краіне максімум 30 дзён.

Умовы правядзення акцыі:

— Змены часу і даты вылету забаронены;

— Выкарыстанне квітка абавязкова ў адпаведнасці з чарговасцю маршрута, пачынаючы з першага аэрапорта адпраўлення, адзначанага ў квітку. Пры невыкарыстанні квітка на адным з участкаў месцы анулююцца па ўсім далейшым маршруце, пасажыр не будзе прымацца да перевозкі на ўсіх далейшых участках маршруту. У гэтым выпадку заплачаная сума, уключаючы таксы і зборы, пасажыру не вяртаецца;

— Набытыя па спецыяльным кошце квіткі, у тым ліку пры камбінацыі спецыяльнага тарыфу з іншым тарыфам, з’яўляюцца незваротнымі. У выпадку адмовы пасажыра ад палёта заплачаная сума, уключаючы таксы і зборы, не вяртаецца;

— Колькасць квіткоў па акцыі абмежавана;

— Пры набыцці акцыйнага квітка грамадзянамі РБ, а таксама пры аплаце картамі беларускіх банкаў здзяйсненне аперацыі магчыма толькі ў беларускіх рублях. Калі ласка, пераканайцеся, што на этапе выбару рэйсаў вы выбралі адпаведную валюту.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Загадчыцу інтэрната ў Гродне аштрафавалі за нямытыя пліты

Загадчыца аднаго з інтэрнатаў у Гродне не ўсачыла за тым, каб паддоны электраплітаў на кухні…

7 мая 2024

Колькасць пасажыраў зменшылася на 99%, страты больш за 8,5 млн. Што зараз з гродзенскім аэрапортам у Абухаве?

За чатыры гады колькасць пасажыраў гродзенскага аэрапорта знізілася за 99% – з 10 000 да…

7 мая 2024

Магічны відэарэгістратар. Збітаму ДАІшнікамі рабочаму не паверыў мясцовы суд — але ў яго ёсць шанец іх пакараць

Рабочага Белспажыўтаварыства збілі двое ДАІшнікаў - у іх аўтамабілі і кабінеце РАУС. Пра гэта ён…

7 мая 2024

«Вольнае валоданне літоўскай, англійскай, польскай, нямецкай». ТОП-5 самых аплочваемых вакансій Гродзенскай вобласці

У пяцёрцы самых прыбытковых вакансій – дырэктар, кіраўнікі зменаў і аддзелаў, а таксама маркетолаг. Hrodna.life…

7 мая 2024

На «Гродна Азот» забароняць карыстацца смартфонамі і выходзіць у інтэрнэт

На «Гродна Азот» і прадпрыемствах, у якіх ён выступае заснавальнікам, супрацоўнікам забароняць карыстацца смартфонамі і…

6 мая 2024

Вайскоўцы кампенсавалі шкоду пацярпеламу гродзенцу — а цяпер забіраюць грошы ў вінаватых

Двух адказчыкаў прызналі вінаватымі ў нядбалым стаўленні да службы, якое прывяло да цяжкіх цялесных пашкоджанняў…

6 мая 2024