Шукаюць вядучых на Гарадзенскія Майстэрні Ведаў

Калі Вы маеце веды і ўменні, якімі хочаце падзяліцца з іншымі, калі хочаце паспрабаваць сябе ў ролі вядучага ці выкладчыка, заяўляйцеся на Гарадзенскія Майстэрні Ведаў, якія адбудуцца 16 сакавіка 2019 года.

Што такое Гарадзенскія Майстэрні Ведаў?

Гэта праграма нефармальнай адукацыі, накіраваная на абмен карыснымі ведамі і ўменнямі для прафесійнага і асабістага развіцця, а таксама працы на карысць грамадству. Гарадзенскія Майстэрні Ведаў — цыкл майстар-класаў, прэзентацый, трэнінгаў (працягласцю да 2 гадзін) на самую розную тэматыку, якія праходзяць на розных пляцоўках у горадзе.

Майстэрні: як гэта працуе?

Спачатку мы шукаем і адбіраем выкладчыкаў, якія прапаноўваюць свае тэмы заняткаў у межах Майстэрняў, дапамагаем выкладчыкам падрыхтаваць цікавую абвестку пра свае заняткі.

Затым мы складаем праграму заняткаў Майстэрняў Ведаў і прапануем гарадзенцам заявіцца на ўдзел у гэтых занятках. Фінальная версія праграмы Майстэрняў фармуецца людзьмі, якія заяўляюцца ў якасці ўдзельнікаў заняткаў: калі група збіраецца — заняткі таго альбо іншага выкладчыка ўключаюцца ў праграму, калі не — заняткі адкладаюцца да лепшых часоў:)

Выкладчыкі праводзяць свае заняткі бясплатна. Удзельнікі таксама нічога не плацяць за ўдзел у занятках.

Як усё пачыналася?

Арганізатарам Гарадзенскіх Майстэрняў Ведаў з’яўляецца установа «Цэнтр дадатковай адукацыі дарослых «Студыя карысных кампетэнцый».

Праграма пачала сваю працу ў Гродне ўвосень 2016 г. З таго часу былі арганізаваныя чатыры Майстэрні, у межах якіх адбыліся 32 розныя майстар-класы і заняткі. Тэмы заняткаў самыя розныя: экалогія, інфаграфіка, гендар, правы чалавека, журналістыка, псіхалогія, танцы і інш. Іх удзельнікамі сталі каля 250 чалавек рознага ўзросту і розных інтарэсаў.

Як заявіцца ў якасці вядучага на Майстэрні Ведаў?

Каб прапанаваць майстар-клас, трэнінг альбо прэзентацыю — запоўніце заяўку да 17 лютага. Мы звяжамся з Вамі да 20 лютага і ўзгоднім далейшыя дзеянні па падрыхтоўцы заняткаў.
Мы прадстаўляем бясплатна памяшканне, забяспечваем рэкламу і набор групы.

Падзяліцца

Апошнія запісы

База КДБ: як на «Радыёхвалі» не ўдалося сабраць подпісы за Лукашэнку

Супрацоўнік "Радыёхвалі" ў Гродне Аляксандр Каяла паскардзіўся ў КДБ на тое, што не змог пакінуць…

30 красавіка 2024

Самыя грашовыя вакансіі ў Гродне. Каму гатовы плаціць больш за 4 тысячы рублёў?

У Гродне знайшліся актуальныя вакансіі, дзе прапануюць заробак больш за чатыры тыс. рублёў у месяц.…

30 красавіка 2024

Адзін з кіраўнікоў польскага парламента хоча адкрыць закрытую мяжу паміж Гроднам і Беластокам

Віцэ-спікер Сената Польшчы Мацей Жыўна ўмяшаецца ў пытанне з закрытай мяжой. Ён звернецца ў Міністэрства…

30 красавіка 2024

Мост на Філарэта ў Гродне небяспечны — рух па ім мусілі абмежаваць яшчэ ў мінулым годзе

Мост праз Юрысдыку на вуліцы Філарэта (былая Горкага) ў Гродне чакае капітальны рамонт. У час…

30 красавіка 2024

Затрыманні ў Лідзе, суд за замежную дапамогу, іск да Бондаравай. Як прайшоў тыдзень у Гродне і вобласці

У Лідзе сілавікі затрымалі пяць чалавек. Гродзенку Валерыю Латаш судзілі за атрыманне замежнай дапамогі. Бондарава…

29 красавіка 2024

На Дзень Перамогі ў Гродне праспявае «Любэ». З’явілася праграма на 9 траўня ў Гродне

9 траўня ў Гродне адбудзецца маштабнае святкаванне Дня Перамогі. У 2024 годзе ў Беларусі адзначаюць…

29 красавіка 2024