Як будзе выглядаць новы цэнтр гандлёвага дома «Нёман»

На тэрыторыі ў пачатку вуліц Антонава і Паліграфістаў пабудуюць новы будынак гандлёвага цэнтра «Нёман» з выйсцем на абедзве вуліцы. Раней на гэтым месцы была харчовая крама «Пралеска», а потым MARK Formelle. Здаць аб’ект плануюць восенню гэтага года.

- Мы па-гаспадарску скарысталі набытую зямельную дзяльніцу, распрацавалі праект сучаснага гандлёва-офіснага цэнтра з выйсцямі на абедзве вуліцы , — расказвае дырэктар гандлёвага дома «Нёман» Аляксей Яўлаш. — З вуліцы Антонава будынак будзе трохпавярховым, з вуліцы Паліграфістаў - у два паверхі. Тут размесцяцца гандлёвыя аб’екты, у тым ліку і MARK Formelle. Офісы здамо арандатарам, не выключана, што банкірам. Ёсць задумка таксама адкрыць аб’ект грамадскага харчавання.


Цэнтр узводзяць гарадзенскае ТАА «Кватрабуд», вядомае ў абласным цэнтры будаваннем і рэканструкцыяй такіх будынкаў, як дома з лілеямі на вуліцы Сацыялістычнай, кінатэатра «Чырвоная зорка», цэнтральнага офіса «Белаграпрамбанка», гандлёва-офіснага цэнтра фірмы «АВС» і іншых. Маналітныя працы выконвае ААТ «Палессежылбуд», паведамляе «Гродзенская праўда».

Паводле слоў дырэктара ТД «Нёман», здаць гэты аб’ект плануецца гэтай восенню, да свята горада.

Падзяліцца

Апошнія запісы

«Высокая небяспека для грамадства». У Іўі за падпіскі аштрафавалі пастыра

За распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў у Іўі судзілі пастыра. Верагодна, гаворка ідзе пра Юрыя Гардзея, пастыра…

18 мая 2024

Натарыус адмовіўся рабіць даверанасць для гродзенца са спісу «тэрарыстаў». Той паскардзіўся ў суд

Беларуса асудзілі паводле некалькіх артыкулаў - у тым ліку за тэракт. Ён адбывае пакаранне ў…

17 мая 2024

У актывісткі страйкама з Гродна на радзіме арыштавалі маёмасць

На актывістку страйкаму "Гроднапрамбуд" Юлію Сліўко завялі новую крымінальную справу. У Беларусі ў яе арыштавалі…

17 мая 2024

Дзяўчынку, якая выпала з атракцыёна ў Лідзе, перавялі з рэанімацыі ў траўматалогію. Што з ёй зараз?

Адзінаццацігадовая дзяўчынка, якая ўпала з вышыні з атракцыёна ў Лідзе, аднаўляецца. Яе перавялі з рэанімацыі…

17 мая 2024

Ва ўдзельнікаў святкавання Дня Волі за мяжой абяцаюць забраць маёмасць у Беларусі

Удзельнікаў акцый на Дзень Волі 25 сакавіка 2024 года ў розных гарадах замежжа беларускія сілавікі…

17 мая 2024

Новы будынак у цэнтры Гродна — пад Новым замкам — адбудуюць паводле гістарычнага выгляду

Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Заводскай, 13.…

17 мая 2024