
Будаўнiцтва новага аб’екта бізнесмена Станіслава Сямашкі абмяркоўвалі ў Гродзенскім гарвыканкаме 12 лютага. Будынак мае паўстаць на вуліцы Калючынскай. На сустрэчу журналicта Hrodna.life не пусцілі, але фатаграфіі новага аб’екта мы можам паказаць.
Нагадаем, пустыр на вуліцы Калючынскай, насупраць турмы, які тры гады таму вельмі хацелі прадаць гарадскія ўлады, знайшоў гаспадара. Яшчэ ў канцы 2018 года бізнесмен Станіслаў Сямашка купіў яго за 255 тысяч долараў і плануе пабудаваць тут свой чарговы будынак.
Вуліца Калючынская – адна з самых старажытных у Гродне. Асабліва ў месцы патэнцыйнага будаўніцтва – каля скрыжвання з Кірава (былой Рэзніцкай). Увесь гэты раён як мінімум з 16 ст. быў вельмі шчыльна забудаваны. Гісторыкі маюць дастаткова матэрыялаў, карт, фотаздымкаў, каб цалкам аднавіць выгляд канчаткова зруйнаванага толькі два дзесяцігоддзі таму квартала. Гродзенскія гісторыкі лічаць, што нічога не трэба прыдумваць і будаваць нейкі сучасны будынак на гэтым месцы. Патрэба рэнавацыі гістарычнага цэнтра патрабуе, каб проста быў адноўлены прыгожы квартал, што існаваў тут раней. Гэта закрые вялікую пустэчу каля самага старога Рынка.
А што вы думаеце, цi можа быць такі будынак, які прапануе Сямашка, на пустыры у цэнтры Гродна?
У «Гроднаэнерга» новы гендырэктар. Ім стаў Андрэй Шэршань. Папярэдні кіраўнік энергапрадпрыемства горада раптоўна знік з…
Дэпутата ад папулісцкай партыі «Альтэрнатыва для Германіі» (AfD) Ёрга Дорнаў затрымалі 4 лютага падчас пасяджэння…
У Лідзе на аўкцыёне прадалі ўчастак чыгункі ў прамысловай зоне. Падчас таргоў цана вырасла амаль…
У Ашмянскім краязнаўчым музеі адкрылася выстава «У пошуках страчанага часам», дзе сабраны сотні прадметаў розных…
У Беларусі забаронена самастойна займацца пахаваннем хатніх жывёл, у тым ліку ў лесе, на лецішчы…
На мінулым тыдні польскае медыя TVP Sport напісала пра баксёра з Ліды Яўгена Макарчука. У…