«Дзедаўшчыну» выявілі ў вучэльні алімпійскага рэзерву ў Гродне

Факты «дзедаўшчыны» сярод выхаванцаў Гродзенскай вучэльні алімпійскага рэзерву выявілі супрацоўнікі пракуратуры Гродзенскай вобласці. Па адным з выпадкаў ўзбуджаная крымінальная справа. Пра гэта паведаміў на прэс-канферэнцыі пракурор вобласці Віктар Корзун, піша sputnik.by.

Дырэктар вучэльні, у мінулым вайсковец, пра ўсё ведаў, але нічога не спрабаваў выправіць. яго звольнілі ў снежні за «Неналежным чынам арганізаваную выхаваўчую працу і адукацыйны працэс, факты неабгрунтаванага расходавання дзяржаўных сродкаў».

Аб фактах так званай дзедаўшчыны сярод юных спартсменаў пракурорскім работнікам стала вядома зусім выпадкова. Падчас праверкі спартыўных устаноў рэгіёну яны заўважылі дзіўную заканамернасць. У Гродзенскай вучэльні алімпійскага рэзерву даволі часта перспектыўныя маладыя спартсмены забіралі дакументы праз вельмі кароткі тэрмін пасля паступлення.

Пракурорскія работнікі вырашылі высветліць прычыну такіх раптоўных рашэнняў і абтэлефанавалі ўсіх «адмоўнікаў». З кантактаў з бацькам даведаліся, што там ужо некалькі гадоў падтрымліваліся дзіўныя традыцыі, падобныя да вайсковай дзедаўшчыны. Навучэнцы старэйшых курсаў уціскалі або маральна і фізічна здзекваліся з навучэнцаў, якія толькі паступілі.

«Там квітнее дзедаўшчына, усе пра гэта кажуць», — распавялі правяраючым бацькі былых выхаванцаў.

Бацькі аднаго з пацярпелых перспектыўных юных спартсменаў, які менавіта праз «дзедаўшчыну» забраў дакументы, вырашылі напісаць заяву і ўсё падрабязна расказаць праваахоўным органам. Напрыклад, іх сына прымушалі мыць чужыя шкарпэткі, прыносіць ежу, а таксама правялі абрад «хрышчэння», або пасвячэння ў свае шэрагі. Падчас працэдуры павінны былі ўдарыць хлопца па ягадзіцах, але той, хто «пасвячаў» яго, захапіўся і ўдарыў хлопца, зламаўшы яму рабро. Правяральнікі высветлілі, што падобныя паводзіны навучэнцаў старэйшых курсаў былі не адзінкавымі і адбывалася з ведама дырэктара вучэльні, у мінулым вайскоўца.

Па гэтым факце і распачата крымінальная справа, якая цяпер знаходзіцца ў працы. У пракуратуры адзначылі, што пакуль не ясна, ці дойдзе яна да суда. Усё будзе залежаць ад вынікаў судова-медыцынскай экспертызы.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Пад Беняконямі можна набыць запраўку і гатэль. Прадавец нечаканы — «Беларускае марское параходства»

Будынак запраўкі “Газпрамнафты”, а таксама матэль і кафэ ля самай беларуска-літоўскай мяжы прадаюць з аўкцыёну.…

8 мая 2024

Пенсіянерка Аляксандра Ханевіч стала «экстрэмісткай». А з ёй — яшчэ тры гродзенкі

"Каманду Латушкі і Рух "За Свабоду" 8 траўня прызналі экстрэмісцкім фармаваннем. У ліку адказных за…

8 мая 2024

Бондарава адшукала на дзяржаўным свяце «змагарку», а тая апынулася нявесткай Лукашэнкі

Праўладная актывістка Вольга Бондарава ў сваім допісе назвала нявестку Аляксандра Лукашэнкі “змагаркай”. Але пазней адрэдагавала…

8 мая 2024

Загадчыцу інтэрната ў Гродне аштрафавалі за нямытыя пліты

Загадчыца аднаго з інтэрнатаў у Гродне не ўсачыла за тым, каб паддоны электраплітаў на кухні…

7 мая 2024

Колькасць пасажыраў зменшылася на 99%, страты больш за 8,5 млн. Што зараз з гродзенскім аэрапортам у Абухаве?

За чатыры гады колькасць пасажыраў гродзенскага аэрапорта знізілася за 99% – з 10 000 да…

7 мая 2024

Магічны відэарэгістратар. Збітаму ДАІшнікамі рабочаму не паверыў мясцовы суд — але ў яго ёсць шанец іх пакараць

Рабочага Белспажыўтаварыства збілі двое ДАІшнікаў - у іх аўтамабілі і кабінеце РАУС. Пра гэта ён…

7 мая 2024