Абрынулася сцяна завода “Інтэграл” у Мінску. Двое загінулых

На мінскім заводзе «Інтэграл» на двух мужчын абвалілася частка будынка на вуліцы Казінца, які зараз дэмантуюць. Мужчыны загінулі, піша Следчы камітэт.

63-гадовы мужчына загінуў на месцы, другі мужчына памёр па дарозе ў шпіталь.

«Будынак быў закінуты, яго зносілі, абгарадзіўшы два метры каля дарогі. Там хадзілі людзі і ездзілі машыны», – піша Onliner.by са спасылкай на сведку здарэння.

Намеснік генеральнага дырэктара прадпрыемства па персанале Мікалай Тарасевіч знаходзіцца на тэрыторыі «Інтэграла», – паведамілі “Радыё Свабода” ў прыёмнай. Іншую інфармацыю ў прыёмнай і канцылярыі не каментуюць.

Астатнія тэлефоны прадпрыемства не адказваюць ці пераключаныя на аўтаадказнік.

На месцы здарэння праводзяць агляд следча-апратыўная група, супрацоўнікі МНС і міліцыі.

Як распавёў Onliner адзін з працаўнікоў прадпрыемства, гэты корпус будаваўся ў канцы 80-х – пачатку 90-х гадоў для пашырэння вытворчага комплексу завода. Аднак пасля распаду СССР будынак быў зачынены за непатрэбнасцю. Праз дваццаць з лішнім гадоў яго ўсё ж вырашылі разабраць.

Абрынулася сцяна завода "Інтэграл" у Мінску. Двое загінулых

Каментары

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: