Забіты ў Стоўбцах школьнік размаўляў па-беларуску, быў патрыётам і сябрам Таварыства беларускай мовы

Вучня стаўбцоўскай школы нумар 2 Аляксандра Р., які загінуў ранкам ад нажавога нападу, узгадваюць калегі, з якімі ён працаваў у мясцовай суполцы Таварыства беларускай мовы.

Забіты ў Стоўбцах школьнік размаўляў па-беларуску, быў патрыётам і сябрам Таварыства беларускай мовы
Старонка стаўбцоўскай філіі ТБМ, якую вёў Алякcандар Р.

Як распавялі “Радыё Свабода” калегі Аляксандра, ён быў сябрам Таварыства беларускай мовы і актыўна ўдзельнічаў у дзейнасці арганізацыі.

«Саша быў не па ўзросце сур’ёзны і мэтанакіраваны. Збіраўся паступаць у Польшчы на палітолага-журналіста. Па панядзелках і серадах я ездзіў разам з ім з Менску ў Стоўбцы. Вялі сурʼёзныя і цікавыя размовы пра культуру, гісторыю і мову. Абмяркоўвалі жыццёвыя пытанні. Саша амаль заўжды размаўляў па-беларуску. І, наколькі я ведаю, гэтым зацікаўліваў і заахвочваў да вывучэння мовы сваіх аднакласнікаў. Захапляўся відэамантажом. Заўжды праяўляў ініцыятыву і гатовы быў дапамагчы. Да гэтага часу мы не можам паверыць, што гэткае адбылося. Мае спачуванні бацькам і родным».

Забіты ў Стоўбцах школьнік размаўляў па-беларуску, быў патрыётам і сябрам Таварыства беларускай мовы

На старонцы Аляксандра Р. у сацыяльных сетках размешчаныя спасылкі на артыкулы пра гісторыю Беларусі, беларускую літаратуру, а таксама ягоныя фатаздымкі ў вопратцы з нацыянальнай сімволікай.

Свайго калегу ўзгадвае рэвізор стаўбцоўскай філіі ТБМ Міхаіл Мацкевіч:

«Саша з тых маладзёнаў, якіх чуеш і разумееш, што ў іх будзе вялікі шлях. Што праз год 10 ці 15 будзеш казаць: «Я ведаю гэтага хлапца!» Заўжды адкрыты, з валявым і па-юнацку добрым позіркам. Ніколі не адмаўляў у дапамозе, рабіў усё дакладна. Сумую, што так мала з ім размаўляў і што цяпер я не ў горадзе».

Забіты ў Стоўбцах школьнік размаўляў па-беларуску, быў патрыётам і сябрам Таварыства беларускай мовы

Аляксандр з заможнай сям’і. Быў адзіным дзіцём у бацькоў. Ён добра вучыўся, удзельнічаў у школьных алімпіядах.

11 лютага вучань 10 класу Стаўбцоўскай школы № 2 напаў на настаўніцу гісторыі і іншых вучняў з нажом. Ад ранаў настаўніца і вучань 11 класу загінулі, яшчэ двое вучняў у лякарні ў цяжкім стане.


Трагедыя ў Стоўбцах. Сваякі і знаёмыя кажуць пра нападніка: “спакойны, адэкватны”

Калі вы знайшлі ў тэксце памылку або абдрукоўку, калі ласка, паведаміце нам, выбраўшы адпаведны фрагмент і націснуўшы клавішы Ctrl+Enter.

Каментары

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: