Навіны

Суд Гродзенскага раёна пачне разглядаць справу аб выбуху на Скідзельскім цукровым камбінаце

Суд Гродзенскага раёна 11 лютага пачынае разгляд справы аб выбуху на Скідзельскім цукровым камбінаце, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Гродзенскага абласнога суда.

Абвінавачванне ў здзяйсненні злачынства, прадугледжанага арт.428 КК (службовая халатнасць), прад’яўлена галоўнаму інжынеру камбіната, начальніку цэха гатовай прадукцыі і яго намесніку. Судовае пасяджэнне будзе адкрытым.

25 лютага 2017 году прыблізна, а першай гадзіне ночы падчас транспарціроўкі цукру-пяску па галерэі, якая злучае склад ёмістасцю 15 тыс. тон і галоўны вытворчы корпус прадпрыемства, адбыўся выбух цукровага пылу. Пяць працаўніц прадпрыемства з апёкамі рознай ступені цяжкасці былі шпіталізаваны.

Ім была аказана кваліфікаваная медыцынская дапамога, аднак чацвёра памерлі ў сакавіку 2017 года. Пятай пацярпелай прычынены цяжкія цялесныя пашкоджанні. Яна доўгі час знаходзілася на лячэнні ва ўстанове аховы здароўя і страціла працаздольнасць.

Па факце здарэння ўпраўленнем Следчага камітэта па Гродзенскай вобласці была ўзбуджаная крымінальная справа, якая пасля была перанятая галоўным следчым упраўленне цэнтральнага апарата СК.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024