Восенню ў Гродзенскай вобласці адначасова пройдуць 75 бясплатных экскурсій

Экскурсіі арганізуюць да юбілею Гродзенскай вобласці ў рамках акцыі, якая адбудзецца 9 верасня. Спецыяльна для яе ва ўпраўленні спорту і турызму аблвыканкама складуць 75 маршрутаў, па якіх бясплатна змогуць прайсці разам з гідам ўсе жадаючыя, піша «Гродзенская праўда».

— Да акцыі далучацца вядучыя гіды і экскурсаводы вобласці, турыстычныя кампаніі. Усе маршруты загадзя афішуюць, каб кожны змог выбраць сваё падарожжа. Плануецца, што аб’ектаў, размешчаных на маршрутах, таксама будзе 75. Адна з мэтаў акцыі - сканцэнтраваць увагу на тым багацці, якое ёсць у нашага рэгіёну. Таксама гэта выдатны спосаб прыцягнуць замежных гасцей, прэзентаваць ім Гродзеншчыну ў найлепшым святле, — распавёў начальнік упраўлення спорту і турызму аблвыканкама Алег Андрэйчык.

Акцыя пройдзе па ўсёй вобласці, час старту будзе для ўсіх аднолькавым. У гэты дзень сотні гідаў будуць распавядаць пра цудоўныя месцы гродзенскага рэгіёну тысячам турыстаў.

— У дзень правядзення акцыі транспартная лагістыка будзе значна больш інтэнсіўнай, пусцяць дадатковы транспарт, каб людзі маглі вольна дабрацца на экскурсіі ў суседнія раёны.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024