Беларусь хоча зрабіць чатыры новыя пераходы на мяжы з Літвой. Глядзіце, дзе

Памежны камітэт і Мытны камітэт Беларусі спадзяюцца павялічыць колькасць міжнародных памежных пераходаў на мяжы з Літвой.

Пакуль іх пяць — “Прывалка” каля Гродна, “Беняконі” каля Ліды, а таксама “Каменны Лог”, “Лоша” і “Катлоўка” на ўчастку паміж Ашмянамі і Астраўцом.

Беларусь хоча зрабіць чатыры новыя пераходы на мяжы з Літвой. Глядзіце, дзе

«Прапрацоўваецца магчымасць змены статусу пунктаў спрошчанага пропуску “Відзы”, “Мальдзевічы”, “Доцішкі” і “Парэчча” на міжнародны.

У гэтым статусе ўжо з лютага 2017 працуе пункт “Лоша”, што ў нейкай меры дазволіла разгрузіць “Каменны Лог”», — патлумачыў у інтэрв’ю “СБ. Беларусь сёння” старшыня Памежнага камітэта Анатоль Лапо.

Сінім пазначаныя існуючыя міжнародныя пераходы, чырвоным — тыя, што могуць з’явіцца неўзабаве, адзначае “Наша Ніва”.

Каментары

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: