Навіны

Аплату камуналкі на поўных тарыфах для «дармаедаў» адклалі на месяц

Беларусы, якія трапілі пад дэкрэт па спрыянні занятасці насельніцтву, пры гэтым маюць ва уласнасці кватэры, жыроўкі з плацяжамі па поўных тарыфах за гарачую ваду павінны будуць аплаціць ў сакавіку, а не ў лютым. Ёсць яшчэ месяц, каб беларусаў змаглі пацвердзіць сваю занятасць ці цяжкую жыццёвую сітуацыю.

Ужо ў лютым незанятыя ў эканоміцы атрымаюць «новыя» жыроўкі. Праўда, сплачваць гарачую ваду па поўных тарыфах за студзень яны не будуць. Тэрміны фармавання спісаў платнікаў перанеслі яшчэ на месяц, паведамляюць у Міністэрстве працы і сацабароны.

«Ва ўрадзе прынята рашэнне пра дадатковае інфармаванне грамадзянаў аб улучэнні іх у спісы платнікаў жыллёва-камунальных паслуг, што забяспечваюць поўнае пакрыццё эканамічна абгрунтаваных выдаткаў на іх аказанне», — кажуць у Мінпрацы.

Але тыя, хто трапіў ў базу і не зможа за гэты месяц пацвердзіць сваю занятасць ці наяўнасць цяжкай жыццёвай сітуацыі, у сакавіку атрымаюць жыроўкі з плацяжамі за гарачую ваду на поўных тарыфах. Пры гэтым за студзень таксама пералічаць платы па эканамічна абгрунтаваных тарыфах (суму пераразліку ўключаць у жыроўку за люты), паведамляе T*T.by.

Інфармацыю пра трапленне ў базу незанятага насельніцтва, якая будзе сплачваць гарачую ваду на поўных тарыфах, можна даведацца пры аплаце ЖКП праз АРІП. Яшчэ адзін спосаб — з 11 лютага на партале дзяржпаслуг. Для гэтага патрэбен электронны лічбавы подпіс ці ўнікальны ідэнтыфікатар — логін і пароль.

— Рашэнне прынята, каб грамадзяне, якія патрапілі ў спісы, мелі дадатковую магчымасць пацвердзіць сваю занятасць ці цяжкую жыццёвую сітуацыю яшчэ і ў лютым 2019 года, — адзначылі ў міністэрстве.

Падзяліцца

Апошнія запісы

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024

ІП везла праз мяжу б/у рэчы для дабрачыннай арганізацыі - вось за што яе аштрафавалі

Атрымаць тавары з-за мяжы павінна была рэлігійная місія Дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі. Памежнікі…

1 мая 2024

У гістарычным цэнтры Гродна прадаюць вялізную кватэру з вінным склепам — за $ 266 500

На вуліцы 17 верасня, 59/3 можна набыць кватэру ў цалкам адрэстаўраваным будынку 1925 года пабудовы.…

1 мая 2024

Цэны на арэнду кватэр у Гродне пайшлі ўгору перад доўгімі выхаднымі - чакаецца лавіна турыстаў

У Гродне пачаўся рост цэн за арэнду кватэры на майскія святы. Гэта звязваюць з плынню…

1 мая 2024

У Зарыцы хочуць пабудаваць новы квартал таўнхаўсаў

У мікрараёне “Зарыца-1” плануюць пабудаваць блакаваныя жылыя дамы. Участак выставілі на аўкцыён, паведаміў Гродзенскі цэнтр…

1 мая 2024

База КДБ: як на «Радыёхвалі» не ўдалося сабраць подпісы за Лукашэнку

Супрацоўнік "Радыёхвалі" ў Гродне Аляксандр Каяла паскардзіўся ў КДБ на тое, што не змог пакінуць…

30 красавіка 2024