Гродзенка фатаграфавала пустыні 15 гадоў. Цяпер яе здымкі можна ўбачыць у Гродне

Ураджэнка Гродна Вікторыя Віннікава ўжо 15 гадоў жыве ў Эміратах і працуе фатографам. Прызнаецца, у пустыні закахалася з першага погляду. Зараз гэта месца, дзе Вікторыя знаходзіць натхненне, паведамляе Гродна +. На здымку пясочных пейзажаў дзяўчына можа марнаваць некалькі гадзін у дзень, каб знайсці патрэбны кадр. Кажа, уся магія фатаграфій залежыць ад ветру. Менавіта ён уплывае на рух, узаемадзеянне пустыні з ценямі і святлом. З 30 студзеня фотавыставу Вікторыі можна ўбачыць у галерэі народнага фотаклуба «Гродна» па адрасе вул. Кірава 35−37.

«Я больш люблю Street-фатаграфію, я вельмі шмат падарожнічаю, таму ўсе, што бачу па дарозе, гуляючы па розных гарадах, тое і здымаю. У мяне ёсць адна ідэя, якую я не ведаю пакуль, як ўвасобіць, захаваць на фатаграфіі, гэта тэма часу. Мне здаецца, гэта вельмі цікава, мне трапляюцца ўсякія кнігі, ідэі, але як гэта засняць, я не прыдумала, — распавядае Вікторыя.

Пакуль яна думае над новым праектам, яе пустыні знаходзяць свайго гледача. З выгляду ўсе прадметы, якія намаляваныя на фотаздымках, — цалкам рэальныя. На справе — гэта павялічаныя пясчынкі, якія пераўтварыліся, дзякуючы майстэрству таленавітага фатографа.

«Тут не ўсе фатаграфіі зробленыя поўным кадрам, ёсць тыя, якія яна здымала лежачы, як пад мікраскопам, — адзначае Аляксандр Ласьмінскі, кіраўнік фотаклуба» Гродна «. — Горы пяску, аказваецца, мікраскапічныя, каб іх убачыць, трэба было ледзь не лежачы захаваць гэта ўсё. гэта ўсё робіць вецер. Там праглядаецца нейкая постаць бедуіна, які ляжыць на слупе пясчаным, але гэта ўсё па-мастацку «.

Падзяліцца
Меткі: выстава

Апошнія запісы

Краму «АвтоЗапчасти» ў Гродне зноў хочуць збанкруціць. Гаспадар скардзіўся на АМАП

Фірму-уладальніка крамы "АвтоЗапчасти" ў Гродне, ТАА "Рукша", зноў хочуць збанкруціць. Банкруцтва хочуць прызнаць праз эканамічны…

8 мая 2024

На літоўска-беларускай мяжы затрымалі два Tesla Cybertruck: падазраюць, што іх везлі ў Расію

Два новенькія электрычныя пікапы Tesla Cybertruck 2023 года выпуску затрымалі літоўскія мытнікі 7 мая ў…

8 мая 2024

Пад Беняконямі можна набыць запраўку і гатэль. Прадавец нечаканы — «Беларускае марское параходства»

Будынак запраўкі “Газпрамнафты”, а таксама матэль і кафэ ля самай беларуска-літоўскай мяжы прадаюць з аўкцыёну.…

8 мая 2024

Пенсіянерка Аляксандра Ханевіч стала «экстрэмісткай». А з ёй — яшчэ тры гродзенкі

"Каманду Латушкі і Рух "За Свабоду" 8 траўня прызналі экстрэмісцкім фармаваннем. У ліку адказных за…

8 мая 2024

Бондарава адшукала на дзяржаўным свяце «змагарку», а тая апынулася нявесткай Лукашэнкі

Праўладная актывістка Вольга Бондарава ў сваім допісе назвала нявестку Аляксандра Лукашэнкі “змагаркай”. Але пазней адрэдагавала…

8 мая 2024

Загадчыцу інтэрната ў Гродне аштрафавалі за нямытыя пліты

Загадчыца аднаго з інтэрнатаў у Гродне не ўсачыла за тым, каб паддоны электраплітаў на кухні…

7 мая 2024