Навіны

Дзевяць кампаній ўдзельнічаюць у конкурсе па выбары генпадрадчыка для новага комплексу на «Гродна Азоце»

Дзевяць кампаній ўдзельнічаюць у конкурсе па выбары генеральнага падрадчыка для рэалізацыі праекта па будаўніцтве новага азотнага комплексу пад ключ у ААТ «Гродна Азот», паведамляе БЕЛТА са спасылкай на сайт прадпрыемства.

Сярод удзельнікаў конкурсу — кампаніі з Кітая, Швейцарыі, Італіі, Рэспублікі Карэя, Францыі і Японіі. Прадстаўнікам буйных замежных кампаній, якія адгукнуліся на прапанову аб удзеле ў конкурсе 29 студзеня была перададзена конкурсная дакументацыя. Для патэнцыйных падрадчыкаў гэта афіцыйны старт для падрыхтоўкі тэхніка-камерцыйнай прапановы па будаўніцтве аб’екта.

Прадставіць свае камерцыйныя прапановы удзельнікам конкурсу трэба да 29 мая 2019 года, пасля чаго работы будуць ацэненыя па спецыяльнай методыцы. Далей будзе вызначаны пераможца і заключаны кантракт.

Як паведамлялася раней, новы комплекс абыдзецца больш чым у $ 1 млрд. Яго ўвод у эксплуатацыю дазволіць павялічыць вытворчасць азотных угнаенняў больш чым у 1,5 разы. Сабекошт угнаенняў на новым комплексе будзе на 15% ніжэйшы, чым на дзеючым.

Падзяліцца

Апошнія запісы

ІП везла праз мяжу б/у рэчы для дабрачыннай арганізацыі - вось за што яе аштрафавалі

Атрымаць тавары з-за мяжы павінна была рэлігійная місія Дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі. Памежнікі…

1 мая 2024

У гістарычным цэнтры Гродна прадаюць вялізную кватэру з вінным склепам — за $ 266 500

На вуліцы 17 верасня, 59/3 можна набыць кватэру ў цалкам адрэстаўраваным будынку 1925 года пабудовы.…

1 мая 2024

Цэны на арэнду кватэр у Гродне пайшлі ўгору перад доўгімі выхаднымі - чакаецца лавіна турыстаў

У Гродне пачаўся рост цэн за арэнду кватэры на майскія святы. Гэта звязваюць з плынню…

1 мая 2024

У Зарыцы хочуць пабудаваць новы квартал таўнхаўсаў

У мікрараёне “Зарыца-1” плануюць пабудаваць блакаваныя жылыя дамы. Участак выставілі на аўкцыён, паведаміў Гродзенскі цэнтр…

1 мая 2024

База КДБ: як на «Радыёхвалі» не ўдалося сабраць подпісы за Лукашэнку

Супрацоўнік "Радыёхвалі" ў Гродне Аляксандр Каяла паскардзіўся ў КДБ на тое, што не змог пакінуць…

30 красавіка 2024

Самыя грашовыя вакансіі ў Гродне. Каму гатовы плаціць больш за 4 тысячы рублёў?

У Гродне знайшліся актуальныя вакансіі, дзе прапануюць заробак больш за чатыры тыс. рублёў у месяц.…

30 красавіка 2024