Журналісты і ІТ-шнікі з Гродна прыдумалі камп’ютарную гульню, каб правільна сартаваць смецце

Гульня стала вынікам супрацы медыя Hrodna.life і веб-студыі ІквадартСуправаджаць удзельнікаў на ўсіх этапах гульні будзе Алень Лявон, нашчадак аленя Святога Губерта. 29 студзеня каманда праекта прадставіла відэа, дзе можна пабачыць, як  працуе гульня.   


Нашчадак аленя Святога Губерта знайшоўся ў Гродне


Гульня будзе мець знаёмую многім механіку “лінія”. Трэба будзе сабраць аднолькавыя віды смецця для “ўтылізацыі”. Праходзіць гульню можна будзе ў некалькі этапаў, з павышэннем складанасці заданняў.

https://youtu.be/4oYH9CHPf5E

Супрацоўнікі студыі кажуць, што за час стварэння гульні высветлілі для сябе некаторыя нечаканыя факты пра смецце.

Андрэй Гаўрылаў  быў здзіўлены, што не ўсе віды пластыку падлягаюць перапрацоўцы. “Напрыклад, не перапрацоўваюцца баначкі з-пад смятаны ці ёгуртаў”

“Для мяне было адкрыццём, што ў змяшаныя адходы можна выкідаць ўсё – і абутак і недаедкі, – кажа Ліана Клімовіч.

“Даведаўся, што ў  некаторых Еўрапейскіх гарадах смеццеперапрацоўка такая, што ўласных адходаў не хапае. Яны  закупаюць смецце у суседзяў. Навучыліся дабываць з адходаў не толькі другасную сыравіну, але і энергію”, – распавёў Глеб Койпіш.

У гульні можна будзе прымяніць свае веды па раздзельнаму збору адходаў а таксама ацаніць уласную эфектыўнасць. Алень Лявон падкажа, як раздзельны збор дапамагае захаваць навакольнае асяроддзе.

Рэліз гульні адбудзецца цягам бліжэйшага тыдня.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Беларускія памежнікі пабудуюць новы мост ля самай польскай мяжы. Заплаціць Саюзную дзяржаву

У раёне вёскі Калеты Гродзенскага раёна на ўчастку Гродзенскай пагранічнай групы адрамантуюць мост праз раку…

1 лютага 2026

Колькі ў Гродне каштуе збіць ледзяшы

Гарадская паліклініка № 6 Гродна закупляла паслугу па ачыстцы ад снегу і ледзяшоў дахаў, карнізаў…

31 студзеня 2026

У Гродзенскай вобласці пачнуць рэканструкцыю пункта пропуску, дзе 20 гадоў не было рамонтаў

Маштабную рэканструкцыю пункта пропуску «Каменны Лог» на мяжы з Літвой плануюць пачаць у 2026 годзе.…

30 студзеня 2026

Маразы да −25°С: як не змерзнуць самому і дапамагчы іншым

У Гродне чакаюцца моцныя маразы: да пачатку наступнага тыдня прагназуюць да -25°C. Рэдакцыя Hrodna.life сабрала…

30 студзеня 2026

Гродзенскіх школьнікаў хочуць засцерагчы ад шкоднага кантэнту. Прычынай стаў фэйк пра тэракт у Гродне

У чатах гродзенскіх школ з'явілася папярэджанне для бацькоў. Адміністрацыя заклікае праверыць, ці ёсць дзеці ў…

30 студзеня 2026

Гродзенцаў клічуць абмеркаваць праект Дома быту і яго ўплыў на горад

На сайце Гродзенскага гарвыканкама паведамілі пра сход, на якім будуць абмяркоўваць справаздачу аб уздзеянні на…

30 студзеня 2026