Навіны

Летась у Беларусі было звольнена каля 720 тысячаў працаўнікоў

Паводле падлікаў Белстату, цягам 2018 году буйныя і сярэднія арганізацыі звольнілі 717,1 тысячаў працаўнікоў. Годам раней лік звальненняў быў значна меншым — 696,6 тысячаў асобаў. Праўда, у 2018 годзе годзе прымалі на працу часцей, чым у 2017 годзе — 676 ​​тысячаў чалавек супраць 657,3 тысячаў.

За кошт гэтай дынамікі каэфіцыент замяшчэння звольненых працаўнікоў прынятымі быў аднолькавы ў абодвух гадах — 94,3%, паведамляе сайт banki24.by. Іншымі словамі, на кожных 100 звольненых у 2017−2018 гадах у сярэднім выпала 94,3 прынятых на працу.

Найбольшую колькасць звольненых статыстыка налічыла ў Менску — 165,2 тысячаў чалавек. Аднак і колькасць прынятых працаўнікоў у сталіцы была самай высокай — 161,3 тысячаў. Дзякуючы гэтаму факту Мінск на першым месцы ў краіне па каэфіцыенце замяшчэння — 97,6%. Гэта значыць менскі рынак працы летась з’яўляўся найменш напружаным і тут лягчэй за ўсё было знайсці новую працу. Праўда, у параўнанні з 2017 годам сітуацыя ў сталіцы краіны якасна пагоршылася. Каэфіцыент замяшчэння ў пазамінулым годзе быў 99,8%. Насцярожвае і тое, што ўжо 5 гадоў запар нават рынак працы Мінску стварае меншую колькасць працоўных месцаў, чым звальняецца працаўнікоў.

Яшчэ ніжэй каэфіцыенты замяшчэння былі ў абласцях Беларусі. На Брэсчыне каэфіцыент складае 93,3%, у Віцебскай вобласці - 92,8%, Гомельскай — 93,7%, Гарадзенскай — 92%, Мінскай — 93,5%, Магілёўскай — 94,1%. Найбольшая колькасць звальненняў фіксуецца ў прамысловасці. З прамысловых прадпрыемстваў летась сышло 156,9 тысячаў людзей. На замену кожных 100 звольненых прамыслоўцаў узялі на працу толькі 91,1 асобаў.

На другім месцы па колькасці звольненых — сельская гаспадарка. За 2018 год аграрныя арганізацыі звольнілі 92,2 тысячаў чалавек, каэфіцыент замяшчэння склаў 86,2%. Крыху менш звольненых было ў раздробным гандлі - 91,1 тысячаў асобаў.

Каля 89,4 тысяч працаўнікоў звольніліся з сферы адукацыі. На месцах кожных 100 звольненых педагогаў прыйшло ў сярэднім 96,6 працаўнікі.

Будаўнічы сектар страціў за мінулы год 67,3 тысячаў чалавек, каэфіцыент замяшчэння склаў 89,2%. Беларускія будаўнікі масава бягуць з краіны праз нізкі заробкі і малыя абʼёмы будаўніцтва жытла.

Падзяліцца
Меткі: грамадства

Апошнія запісы

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024

ІП везла праз мяжу б/у рэчы для дабрачыннай арганізацыі - вось за што яе аштрафавалі

Атрымаць тавары з-за мяжы павінна была рэлігійная місія Дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі. Памежнікі…

1 мая 2024