Горад

41 ДТЗ адбылося ў Гродне і вобласці за выходныя

З іх тры ДТЗ з пацярпелымі, астатнія — невялікія сутыкнення, паведамілі ў прэс-службе УДАІ УУС аблвыканкама. Большасць з іх адбылося з-за невыканання вадзіцелямі дыстанцыі, якая ў зімовы перыяд павінна быць большай, піша «Гродзенская праўда».

— Снегапад заўсёды дрэнна адбіваецца на дарожнай сітуацыі. Цяпер на дарогах стала значна спакайней, але гэта не значыць, што можна расслабіцца. Зіма — час, калі трэба захоўваць асаблівую асцярожнасць і сачыць за дыстанцыяй паміж аўтамабілямі. Пешаходам таксама неабходна быць пільнымі. На М6 аўтамабіль збіў пенсіянерку, а гэтага магло не адбыцца, калі б у яе быў флікер, — распавялі ў прэс-службе УДАІ УУС аблвыканкама.

На вуліцы Рэпіна ДТЗ скончылася выклікам хуткай: не раз’ехаліся «Хёндай» і «Аўдзі». 40-гадовая жанчына-кіроўца аўтамабіля-таксі маркі «Хёндай» пры павароце налева была няўважлівай і не саступіла дарогу папутнай «Аўдзі», якая здзяйсняла абгон. У выніку ДТЗ пасажырку «Хёндай» з ударамі даставілі ў бальніцу. Па факце ДТЗ праводзіцца праверка.

З агульнай колькасці ДТЗ 31 адбылося ў горадзе. Таксама ў прэс-службе УДАІ УУС аблвыканкама паведамілі, што за выходныя было выяўлена 79 парушэнняў хуткаснага рэжыму, спынена 20 выпадкаў кіравання аўтамабілем тымі, хто не мае правоў кіроўцы. Агульная колькасць правапарушэнняў за выхадныя ў горадзе і вобласці - 1058.

Падзяліцца

Апошнія запісы

База КДБ: як на «Радыёхвалі» не ўдалося сабраць подпісы за Лукашэнку

Супрацоўнік "Радыёхвалі" ў Гродне Аляксандр Каяла паскардзіўся ў КДБ на тое, што не змог пакінуць…

30 красавіка 2024

Самыя грашовыя вакансіі ў Гродне. Каму гатовы плаціць больш за 4 тысячы рублёў?

У Гродне знайшліся актуальныя вакансіі, дзе прапануюць заробак больш за чатыры тыс. рублёў у месяц.…

30 красавіка 2024

Адзін з кіраўнікоў польскага парламента хоча адкрыць закрытую мяжу паміж Гроднам і Беластокам

Віцэ-спікер Сената Польшчы Мацей Жыўна ўмяшаецца ў пытанне з закрытай мяжой. Ён звернецца ў Міністэрства…

30 красавіка 2024

Мост на Філарэта ў Гродне небяспечны — рух па ім мусілі абмежаваць яшчэ ў мінулым годзе

Мост праз Юрысдыку на вуліцы Філарэта (былая Горкага) ў Гродне чакае капітальны рамонт. У час…

30 красавіка 2024

Затрыманні ў Лідзе, суд за замежную дапамогу, іск да Бондаравай. Як прайшоў тыдзень у Гродне і вобласці

У Лідзе сілавікі затрымалі пяць чалавек. Гродзенку Валерыю Латаш судзілі за атрыманне замежнай дапамогі. Бондарава…

29 красавіка 2024

На Дзень Перамогі ў Гродне праспявае «Любэ». З’явілася праграма на 9 траўня ў Гродне

9 траўня ў Гродне адбудзецца маштабнае святкаванне Дня Перамогі. У 2024 годзе ў Беларусі адзначаюць…

29 красавіка 2024