У Беларусі забаранілі выявы канопляў (насамрэч не)

Суд Цэнтральнага раёна Мінска прыняў рашэнне па справе кампаніі Legalize Belarus супраць Міністэрства інфармацыі Беларусі. У ходзе слуханняў высветлілася, што на тэрыторыі краіны забароненыя малюнкі канопляў.

Сайт кампаніі заблакавалі яшчэ 17 мая мінулага года на падставе паведамлення з МУС. На скрыншоты, якія сталі доказнай базай, трапілі фатаграфіі з малюнкам канопляў - а гэта нібыта прапаганда ўжывання марыхуаны.

Зараз жа на судовым працэсе, як паведамляе медыяслужба грамадскага руху «Дзея», прадстаўнікі Міністэрства Інфармацыі і МУС заявілі, што любы малюнак ліста канопляў, калі яно не мае інфармацыі пра крымінальную адказнасць за абарот кантраляваных рэчываў, з’яўляецца прапагандай ужывання марыхуаны. А значыць, такія выявы забаронена выкарыстоўваць у інтэрнэце.


Мінінфарм афіцыйна абверг гэтую інфармацыю: выявы канопляў у Беларусі НЕ забароненыя


Актывіст Legalize Belarus Пётр Маркелаў распавёў The Village Беларусь:

— Прадстаўнікі МУС сказалі, што на малюнках прысутнічаюць лісты канопляў, і што на фота дзеці ідуць міма нашага пікету, і што на фота ёсць я ў майцы з выявай канопляў. І на наша пытанне — дык, а дзе прапаганда-то? — адказалі, што наш сайт у цэлым прапагандысцкі, а канкрэтна прапагандай з’яўляюцца гэтыя выявы на скрыншотах.

Прадстаўніца Міністэрства Інфармацыі казала, што любыя выявы наркотыкаў прапагандуюць іх ужыванне, калі там жа не ўтрымоўваецца папярэджання аб крымінальнай адказнасці за іх ужыванне.

Суд адмовіў у зняцці блакавання сайта.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024