Пяць медыкаў пацярпелі ад пацыентаў на Гродзеншчыне ў мінулым годзе

У мінулым годзе выяўлена пяць фактаў, калі медыцынскія работнікі пацярпелі ад супрацьпраўных дзеянняў трэціх асоб. Пра гэта распавёў старшыня Гродзенскай абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў аховы здароўя Уладзіслаў Галяк.

Дапамога галіновага прафсаюза спатрэбілася двум фельдшарам брыгады хуткай медыцынскай дапамогі аднаго з раённых цэнтраў. Пастукаўшы ў дзверы па выкліку, жанчыны «трапіла пад кулак» мужчыны. Не ўступаючы ў дыялог, ён пачаў абражаць і наносіць цялесныя пашкоджанні. На шчасце, траўмы аказаліся няцяжкімі. Галіновы прафсаюз парэкамендаваў найбольш сур’ёзна пацярпелай адстойваць свае правы ў судзе. Па рашэнні суда, ёй кампенсавалі маральную шкоду. Акрамя таго, жанчыны атрымалі матэрыяльную дапамогу як ад Гродзенскай абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў аховы здароўя, так і першаснай прафсаюзнай арганізацыі ўстановы.

Таксама галіновы прафсаюз аказаў дапамогу медыцынскай сястры, на якую пацыент напаў з нажом і памочніку лекара, пацярпелай ад нецвярозага пляменніка пацыенткі. Штрафам паплаціўся мужчына, які абразіў фармацэўт-рэцэптара на працоўным месцы.

Падзяліцца
Меткі: закон

Апошнія запісы

У Гродзенскай вобласці адкрылі для турыстаў 400-гадовае падзямелле. На ўсю Беларусь такіх толькі два

У навагрудскім касцёле Арханёла Міхаіла 27 красавіка ўрачыста адкрылі крыпту імя cвятога Дамініка і біскупа…

28 красавіка 2024

Фантаны ў Гродне ўключаць 30 красавіка. Што ў праграме?

Сезон працы гарадскіх фантанаў у Гродне адкрыюць 30 красавіка. З 20:00 у парку Жылібера запланавана…

26 красавіка 2024

Бондарава прайграла суд гродзенскаму сайту — ёй прыйшлося выправіць свой допіс і апраўдацца

Пра тое, за што Вольга Бондарава судзілася з гродзенскім сайтам Grodno.in, яна напісала сама. Прычынай…

26 красавіка 2024

$ 3700 — за тое, што ледзь не памёр. Электразваршчык спагнаў кампенсацыю пасля падзення на кароўніку — не было абароны

Электразваршчык аднаго з прадпрыемстваў Дзятлаўскага раёна будаваў кароўнік без сродкаў абароны - фірма не ўкладвалася…

25 красавіка 2024

Гродзенцы хочуць ведаць, куды знікла шыльда ў гонар Касцюшкі: стварылі петыцыю ў гарвыканкам

Гродзенцы патрабуюць ад чыноўнікаў растлумачыць, куды знік памятны знак, прысвечаны побыту ў Гродне нацыянальнага героя…

25 красавіка 2024

Гродзенскі сайт падаў у суд на Бондараву: абараняе дзелавую рэпутацыю

Таварыства з абмежаванай адказнасцю "Гроднаін", уладальнік партала Grodno.in, падало іск аб абароне дзелавой рэпутацыі да…

25 красавіка 2024