У Беларусі электронныя цыгарэты прыраўнялі да звычайных

24 студзеня Аляксандр Лукашэнка падпісаў адмысловы дэкрэт, якім уносяцца змены ў ранейшыя дэкрэты, што рэгулююць вытворчасць, абарот і спажыванне тытунёвых вырабаў.

Дэкрэт фактычна прыраўняў электронныя цыгарэты і сістэмы спажывання тытуню без яго гарэння або тлення да «звычайных» тытунёвых вырабаў. Цяпер усе гэтыя вырабы падпадаюць пад аднолькавыя абмежаванні што да месца продажу або месца іх спажывання. Уводзяцца адпаведная забарона на рэкламу гэтакай прадукцыі, паведамляе svaboda.org.

Дэкрэт таксама пашырае пералік месцаў, дзе курэнне цалкам забараняецца. Цяпер курыць нельга будзе і ў дапаможных памяшканнях жылых дамоў, ліфтах, аўтамабілях, дзе перавозяцца дзеці да 14 гадоў, дзіцячых пляцоўках, на працоўных месцах у памяшканнях, на тэрыторыі і ў памяшканнях спартыўна-аздараўленчых лагераў, установах асветы, падземных пераходах, на прыпынках і пасадачных пляцоўках.

А ад 1 студзеня 2022 году нельга будзе захоўваць і прадаваць тытунёвыя вырабы пры касах у крамах.

Раім пачытаць

Каментары

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: