«Схаваўся і хацеў пазбегнуць дэкамунізацыі». Помнік Чапаеву знеслі, але не ў Гродне

На Валыні (Украіна) ў рамках дэкамунізацыі ў сярэдзіне студзеня знеслі помнік Чапаеву — дакладную копію гродзенскага. У савецкія гады помнік героя Грамадзянскай вайны ў Расіі дастаўся гродзенцам «у нагрузку» ад бетоннага камбіната ва Украіне.

«Васіль Іванавіч хацеў пазбегнуць дэкамунізацыі, схаваўшыся ў палескай глыбінцы на маёй выбарчай акрузе. Быў выяўлены і ліквідаваны» — напісаў у сваім Facebook народны дэпутат Украіны Ігар Гузь. Помнік месціўся ў Любомльскім раёне Валынскай вобласці. Бюст зараз, напэўна, спішуць.

Аўтар скульптуры Чапаеву невядомы. Вядома, што ў савецкі час копіі з Валыні раз’ехаліся па розных кутках Савецкага саюза.

Сам Чапаеў ніколі не быў ні ў Гродне, ні ў Беларусі. Па адной з версій, якую распавядаў краязнаўца Віктар Саяпін, бюст Чапаеву трапіў у Гродна выпадкова: яго перадалі «ў нагрузку» разам з будаўнічымі матэрыяламі з украінскага камбіната.

Помнік Чапаеву ў Гродне
За савецкім часам была ў Гродне і вуліца Чапаева, але яе перайменавалі ў Васілька. Помнік пры тым застаўся на месцы.

У 2010 годзе група актывістаў да гродзенскага помніка Чапаеву прымацавала таблічка з імем генерала Станіслава Булак-Балаховіча. Па словах маладых людзей, яны вырашылі перайменаваць бюст, бо героі падобныя тварамі.

Падзяліцца

Апошнія запісы

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024

ІП везла праз мяжу б/у рэчы для дабрачыннай арганізацыі - вось за што яе аштрафавалі

Атрымаць тавары з-за мяжы павінна была рэлігійная місія Дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі. Памежнікі…

1 мая 2024

У гістарычным цэнтры Гродна прадаюць вялізную кватэру з вінным склепам — за $ 266 500

На вуліцы 17 верасня, 59/3 можна набыць кватэру ў цалкам адрэстаўраваным будынку 1925 года пабудовы.…

1 мая 2024

Цэны на арэнду кватэр у Гродне пайшлі ўгору перад доўгімі выхаднымі - чакаецца лавіна турыстаў

У Гродне пачаўся рост цэн за арэнду кватэры на майскія святы. Гэта звязваюць з плынню…

1 мая 2024