У Гродне судзяць таксіста, які збіў насмерць жанчыну на праспекце Касманаўтаў. Сколькі яму дадуць

Два з паловай гады калоніі ва ўмовах пасялення запытаў дзяржабвінаваўца для таксіста, які ў верасні мінулага года да смерці збіў жанчыну на пешаходным пераходзе на праспекце Касманаўтаў. Спрэчкі па крымінальнай справе адбыліся ў судзе Кастрычніцкага раёна ў сераду, 16 студзеня, піша «Вячэрні Гродна».

Па словах пракурора, былі праведзены ўсе неабходныя экспертызы, якія паказалі, што ў момант наезду жанчына была цвярозая, машына «Шкода Рапід» 2018 года выпуску знаходзілася ў спраўным стане. Былі апытаныя сведкі, якія расказалі пра тое, што таксіст ехаў з хуткасцю прыкладна 64 км/г, магчыма, і больш.


«Машына не тармазіла і хуткасць яе была немаленькая …»: у Гродне пачаўся суд над таксістам, які збіў жанчыну на пешаходным пераходзе


Таксама ў рамках следчага эксперыменту ўстаноўлена, што сігнал святлафора і пешахода на зебры вадзіцель мог убачыць мінімум на адлегласці 135 метраў і пры набліжэнні бачнасць толькі паляпшалася.

Дзіця — змякчальная абставіна

Змякчальнымі абставінамі ў справе таксіста могуць паслужыць яго чыстасардэчнае прызнанне, раскаянне і той факт, што цяпер на яго ўтрыманнi шасцімесячнае дзіця. Аднак абцяжваючай абставінай з’яўляецца тое, што кіроўца свядома парушыў правілы бяспекі. У сувязі з гэтым, на думку дзяржабвінаваўцы, абвінавачанаму неабходна прызначыць пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на 2,5 года з адбываннем у калоніі ва ўмовах пасялення, а таксама пазбавіць яго правоў кіроўцы і права займаць пэўныя пасады на 5 гадоў.

— Чалавека ўжо няма, а я не суддзя, таму рашэнне на меркаванне суду, — патлумачыў у судзе пацярпелы — муж загінулай ў ДТЗ жанчыны. — Але лічу, што пазіцыя дзяржабвінаваўцы няжорская.

Адвакат лічыць, што можна абысціся без калоніі

Зараз абвінавачваны знаходзіцца пад падпіскай аб нявыездзе. У яго абарону адвакат прывёў свае довады: раней ён не быў судзімы, па службе і на працы характарызаваўся станоўча, на яго ўтрыманні знаходзіцца шасцімесячнае дзіця, сваю віну ён прызнаў, а таксама перадаў у кошт кампенсацыі маральнай шкоды сям'і загінулай 27 000 рублёў. У сувязі з гэтым абаронца лічыць, што пакаранне трэба замяніць з пазбаўлення волі на абмежаванне волі па месцы жыхарства без накіравання ў калонію.

Апошняе слова абвінавачаны зможа сказаць у пятніцу, 18 студзеня.

Нагадаем, смяротны наезд адбыўся ў канцы верасня мінулага года на рэгуляваным пешаходным пераходзе на праспекце Касманаўтаў. Таксіст ехаў з боку кальца каля «Алмі» у напрамку цэнтра, навігатар адцягнуў яго ўвагу, ён позна заўважыў чырвоны сігнал святлафора і жанчыну на зебры і збіў яе. Праз некалькі дзён яна памерла ў лякарні не прыходзячы ў прытомнасць.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Магічны відэарэгістратар. Збітаму ДАІшнікамі рабочаму не паверыў мясцовы суд — але ў яго ёсць шанец іх пакараць

Рабочага Белспажыўтаварыства збілі двое ДАІшнікаў - у іх аўтамабілі і кабінеце РАУС. Пра гэта ён…

7 мая 2024

«Вольнае валоданне літоўскай, англійскай, польскай, нямецкай». ТОП-5 самых аплочваемых вакансій Гродзенскай вобласці

У пяцёрцы самых прыбытковых вакансій – дырэктар, кіраўнікі зменаў і аддзелаў, а таксама маркетолаг. Hrodna.life…

7 мая 2024

На «Гродна Азот» забароняць карыстацца смартфонамі і выходзіць у інтэрнэт

На «Гродна Азот» і прадпрыемствах, у якіх ён выступае заснавальнікам, супрацоўнікам забароняць карыстацца смартфонамі і…

6 мая 2024

Вайскоўцы кампенсавалі шкоду пацярпеламу гродзенцу — а цяпер забіраюць грошы ў вінаватых

Двух адказчыкаў прызналі вінаватымі ў нядбалым стаўленні да службы, якое прывяло да цяжкіх цялесных пашкоджанняў…

6 мая 2024

У Гродне за падпіскі ў Telegram асудзілі непаўналетнюю

Навучэнка з Гродна была падпісаная на "NЕХТА" і "TUT.BY" у Telegram. Іх на яе iPhone…

6 мая 2024

Ад 5000 да 37 000 еўра: у гістарычным цэнтры Гродна прадаюць памяшканні пад бізнес

Тры памяшканні ў будынках са статусам гісторыка-культурнай каштоўнасці ў самым цэнтры Гродна і яшчэ адно…

6 мая 2024