Моладзь Гродзенскай дыяцэзіі вырушыла ў Панаму на Сусветныя дні моладзі

15 студзеня познім вечарам 8 маладых людзей Гродзенскай дыяцэзіі на чале з дапаможным біскупам Юзафам Станеўскім, душпастырам моладзі кс. канонікам Антоніем Грэмзам і старшынёй сінадальнай камісіі па справах моладзі кс. Янам Раманоўскім вырушыла ў Панаму на Сусветныя дні моладзі.

Падчас першых дзён (17−21 студзеня) яны будуць знаходзіцца ў дыяцэзіі Калона — Куна-Яла ў горадзе Калон у парафіі Св. Рыты на атлантычным беразе Панамскага канала, паведамляе Каталіцкі партал Гродзенскай дыяцэзіі.

Калон, разам з Панамай, з’яўляецца галоўным портам краіны. Са сталіцай, акрамя воднага шляху Панамскага канала, ён звязаны чыгункай і шашой, якія ідуць уздоўж канала.

Дыяцэзіяльныя дні - гэта як бы ўваход у тое, што будзе адбывацца (22−27 студзеня) падчас сустрэчы з Папам у Панама-Сіці. Гэта час усталявання супольнасці і больш блізкага знаёмства маладых людзей адно з адным, а таксама знаёмства з краінай, якая іх прымае, яе гісторыяй, культурай, звычаямі, а найперш людзьмі.

Праграма дыяцэзіяльных дзён будзе для моладзі ў пэўным сэнсе сюрпрызам. Аднак вядома, што, падобна як на папярэдніх Сусветных днях моладзі, у ёй будуць пастаянныя пункты, такія, як сумесная малітва, праца на карысць лакальнай супольнасці, канцэрты і фестывалі моладзі. Будзе і магчымасць экскурсій.

У сталіцу Панамы, Панама-Сіці, моладзь вырушыць 21 студзеня, а на наступны дзень там адбудзецца святая Імша адкрыцця 34-х Сусветных дзён моладзі. У дні непасрэднай падрыхтоўкі да сустрэчы з Папам Францішкам маладыя людзі будуць слухаць катэхезы.

24 студзеня адбудзецца ўрачыстасць вітання Папы і афіцыйнае адкрыццё СДМ на Кампо Санта Марыя ля Анцігуа, маляўнічым камунікацыйна-рэкрэацыйным берагавым поясе.

Падзяліцца
Меткі: рэлігія

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024