МНС спыніў мараторый на праверкі супрацьпажарнага стану малога і сярэдняга бізнесу

Міністар надзвычайных сітуацый Беларусі Уладзімер Вашчанка заявіў, што мараторый на праверкі малога і сярэдняга бізнесу на супрацьпажарны стан сябе не апраўдаў.

“На просьбу малога бізнесу мы ўвялі мараторый на праверкі супрацьпажарнага стану. Але калі пачалі аналізаваць сітуацыю, то высветлілася, што некаторыя кіраўнікі невялікіх і сярэдніх прадпрыемстваў, якія абяцалі, што самі ажыццявяць эфектыўную працу дзеля бяспекі ад розных здарэнняў, папраўдзе або яе зусім не вялі, або вялі ў невялікіх памерах”.

“І без кантролю з нашага боку не заўжды і ня ўсё выконваецца. Я думаю, што менавіта таму колькасць пажараў на прадпрыемствах у Беларусі ўзрасла, у некаторых абласцях нават амаль удвая. Мы пераканаліся, што без кантролю не абысціся, і вяртаемся да таго, як працавалі раней”.

Паводле міністра, праверкі пажарнымі малога і сярэдняга бізнесу ўжо адноўленыя, паведамляе “Радыё Свабода”.

МНС спыніла праверкі малога і сярэдняга бізнесу ў лютым 2017 году. Гэта было зроблена пасля ўказання Аляксандра Лукашэнкі, каб не замінаць працы прадпрымальнікаў. Намаганні інспектараў МНС былі сканцэнтраваныя на тлумачэннях, працы ў калектывах, аказанні метадычнай дапамогі кіраўнікам прадпрыемстваў.

Апрача таго, Уладзімір Вашчанка 16-га студзеня выказаўся наконт прафілактыкі выбухаў бытавога газу – у сувязі са здарэннямі ў расейскіх гарадах Магнітагорску і Шахты Растоўскай вобласці.

«Пра гэта цяжка гаварыць, але нам хапіла і сваёй трагедыі ў Лагойску. Мы ўвесь час адсочваем сітуацыю, каб падобных выпадкаў не было, бо бытавы газ – гэта вельмі небяспечна. Апошнім часам, на жаль, з’явілася і новая трывожная тэндэнцыя, калі хтосьці выкарыстоўвае бытавы газ для суіцыду. Такія выпадкі, на жаль, бываюць, і падчас іх гіне значна болей людзей, а ня толькі той адзін, хто вырашыў добраахвотна пайсці з жыцця».

 

Калі вы знайшлі ў тэксце памылку або абдрукоўку, калі ласка, паведаміце нам, выбраўшы адпаведны фрагмент і націснуўшы клавішы Ctrl+Enter.

МНС спыніў мараторый на праверкі супрацьпажарнага стану малога і сярэдняга бізнесу

Каментары

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: